3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Сціплыя памяткі ўдзячнасці»

Мероприятие уже прошло

29 кастрычніка 2010 года а 16-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае працаваць выстаўка "Сціплыя памяткі ўдзячнасці", прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Караля Чапскага (1860-1904), выдатнага дзеяча Мінска канца ХІХ стагоддзя. На гэтай выстаўцы прадстаўлены матэрыялы са збору музея, звязаныя з родам Чапскіх. Гэтая невялікая выстаўка ў выстаўцы працягвае серыю праектаў па ўшанаванню памяці дзеячаў беларускай гісторыі.

Граф Караль Чапскі, поўнае імя Караль Ян Аляксандр Гутэн-Чапскі,  нарадзіўся 15 жніўня 1860 года. З 1890 па 1901гг., на працягу 11 год ён займаў пасаду гарадскога галавы Мінска. Гэта быў перыяд, напэўна, самых ініцыятыўных рэформаў гаспадаркі і культуры горада за ўсю яго гісторыю. Такіх тэмпаў развіцця Мінск не бачыў ні да знаходжання Чапскага на гэтай пасадзе, ні доўгі час пасля яго сыходу. Дзякуючы графу Мінск за адно дзесяцігоддзе ператварыўся з правінцыйнага губернскага гарадка ў сучасны еўрапейскі горад. Намаганнямі Караля Чапскага тут былі адчыненыя тэатр, сёння  Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы, бібліятэка, электра- і тэлефонная станцыі, ламбард, начныя прытулкі для бяздомных, шпіталі і амбулаторыі. У Мінску была запушчана трамвай-конка, на вуліцах з’явілася электрычнае асвятленне, значна павялічылася гарадская вадаправодная сетка, была пашырана тэрыторыя горада, створаны новы план яго забудовы .

Граф быў сябрам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Праведзеная з яго ініцыятывы ў 1901 годзе Мінская сельскагаспадарчая і прамыслова-кустарная выстаўка стала штуршком у развіцці сельскай гаспадаркі землеўласнікаў Міншчыны. Чапскі меў бровар у Мінску, маёнткі ў Мінскім і Ігуменскім паветах. Ён садзейнічаў адкрыццю ў горадзе Таварыства аматараў спорту, старшынёй якога стаў, а таксама Таварыства абароны жанчын і Таварыства крэдытнага грамадства.

Караль Чапскі – адзін з найбольш бывітных прадстаўнікоў свайго старадаўняга роду гербу Ляліва, дэвіз якога гучыць: “Жыццё аддаю Айчыне, гонар – нікому”. На думку многіх жыхароў Мінска, наша сталіца дагэтуль не выканала свой абавязак удзячнасці перад гэтым чалавекам, не засведчыўшы ніводным знакам памяці яго жыццё і дзейнасць. І выстаўка “Сціплыя памяткі ўдзячнасці” стане невялікім знакам пашаны і падзякі Каралю Чапскаму ад нашчадкаў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Сціплыя памяткі ўдзячнасці»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.