3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Італьянскія кнігі на беларускіх землях часоў Боны Сфорцы

Мероприятие уже прошло

19 кастрычніка 2009 г. а 17 гадзіне ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Італьянскія кнігі на беларускіх землях часоў Боны Сфорцы”.

Выстаўка прымеркавана да ІХ Сусветнага тыдня італьянскай мовы і з'яўляецца сумесным праектам Пасольства Італіі ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
   

Выставачная экспазіцыя будзе цалкам прысвечана старадрукам, выдадзеным ў Італіі ў другой палове XV – XVI ст. Гэта час росквіту эпохі Адраджэння ў Італіі і час росквіту італьянскай кнігі.

 

На выстаўцы будзе прадстаўлена выданне знакамітага паэта Італіі Дантэ Аліг'еры "Боская камедыя" (Фларэнцыя, 1481). Гэта першае ілюстраванае выданне “Боскай камедыі”, здзейсненае італьянскім друкаром Мікола дэ Ларэнца ў родным горадзе паэта, і адно з самых ранніх выданняў з гравюрамі на метале. Гравюры выкананы фларэнтыйскім гравёрам Бачыа Бандзіні паводле малюнкаў вядомага італьянскага мастака Сандра Батычэлі.

Цэнтрам кніжнай вытворчасці на італьянскіх землях ў другой палове XV – XVI ст. была Венецыя. Сярод венецыянскіх палеатыпаў на выстаўцы будуць дэманстравацца кнігі знакамітага італьянскага друкара Рэнесанса – Альда Мануцыя, заснавальніка выдавецкай фірмы Альдаў, якая праіснавала каля 100 год. Яго выданні, “альдзіны”, лёгка пазнаць па друкарскай марцы – выяве дэльфіна, які абвівае якар.
   

У экспазіцыі будуць прадстаўлены італьянскія старадрукі з творамі антычных філосафаў – Арыстоцеля, Плутарха, Цыцэрона і інш. Будуць дэманстравацца таксама кнігі італьянскіх аўтараў, у тым ліку Франчэска Петрарка, паэта і вучонага-гуманіста, Нікало ды Бернарда Макіявелі, пісьменніка, дзяржаўнага і палітычнага дзеяча.

 

У прэзентацыі прымуць удзел прадстаўнікі дыпкорпуса, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, музейных колаў, лінгвісты і выкладчыкі італьянскай мовы.

Кантактныя тэлефоны:
293-27-22, 293-27-64, 293-27-67

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Італьянскія кнігі на беларускіх землях часоў Боны Сфорцы» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.