3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава да 35-годдзя БДУКМ

У 2010 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў адзначае сваё 35-годдзе.

Гэтай святочнай даце прысвечана выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая адкрылася ў  мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". У экспазіцыю ўвайшлі  лепшыя дыпломныя работы выпускнікоў кафедры  народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва розных гадоў.

На выставе можна ўбачыць творы выкананыя ў розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: кераміка, ткацтва, габелен, саломапляценне, выцінанка, роспіс па дрэве і інш.

Удзельнікі выставы звяртаюцца да вытокаў народнага мастацтва, якое натхняе на пошук сучасных пластычных рашэнняў і разнастайных мастацкіх вобразаў.

Маладыя творцы захоўваюць старажытныя тэхналогіі,  спалучаюць традыцыі і сучаснасць, сцвярджаюць актуальнасць дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Выстава будзе працаваць з 13 кастрычніка па 12 лістапада 2010г.

Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); тэл. 227 26 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00, вых.: нядзеля, панядзелак.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава да 35-годдзя БДУКМ» в , место проведения выставки  - «».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.