3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

СЯРЖУК ЦІМОХАЎ: «ПАВОДЛЕ ЧАСУ»

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика, Живопись

27 кастрычніка 2010 г. а 17.00. у вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці,47) мае адбыцца адкрыццё персанальнай выставы Сяржука Цімохава "ПАВОДЛЕ ЧАСУ".
  
Юбілейная персанальная выстава "Паводле часу" – гэта сваеасаблівая споведзь  мастака перад гледачом. У творцы заўжды прысутнічае жаданне распавесці пра тое, што ён змог зрабіць за пэўны адрэзак сваёго творчага жыцця. Паводле часу мастак падсвядома мяняецца, і не толькі знешне, фізіялагічна, але і ў філасоўска-эстэтычным аспекце, і гэтыя змены  занатоўваюцца ў творах мастака.

На гэтай выставе экспануюцца выбраныя жывапісныя і графічныя працы аўтара, створаныя за апошнія 20 гадоў творчай дзейнасці, якія  найбольш яскрава   адлюстроўваюць папярэднія аўтарскія выставы такія, як "Дрэва-стод", "Сонца+Сонца", "Чары купальскай ночы", "Кола Сонца", "Традыцыі прасторы".

У творчасці Сяржука Цімохава прасочваецца  трапяткое  стаўленне да надзвычай цікавай і глыбокай спадчыны дахрысціянскага, ПАГАНСКАГА перыяду беларускай гісторыі, бо менавіта там мастак знаходзіць крыніцу творчага натхнення.

СЯРЖУК  ЦІМОХАЎ нарадзіўся ў 1960г. у вёсцы Кротаў Гомельскай вобласці (Беларусь).
У 1979 г. скончыў Мінскую мастацкую вучэльню.
У 1984 г. скончыў Беларускую Акадэмію Мастацтва (кафедру манументальнага мастацтва).
З 1986 г. па 1998 г. жыў у горадзе Полацку.
З 1999 г. жыве і працуе ў Мінску.
Cябра Беларускага саюза мастакоў  з 1989 г.
Працуе ў жанры станкавага жывапісу і графікі, манументальнага-дэкаратыўнага мастацтва.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі (г.Мінск), Музеі сучаснага мастацтва Беларусі (г.Мінск), Мастацкім фондзе Саюза мастакоў Беларусі (г. Мінск), Мастацкім фондзе Міністэрства культуры Расіі (г. Масква), Музеі М. Шагала  (г.Віцебск), Полацкім мастацкім музеі (г.Полацк), Галерэі "Galeria stuki Katarzyny Napiorkowskaj "(г.Варшава), Галерэі "Walentowski Galerien"(г.Дрэздан), Галерэі "Аxel Babke" (г.Дрэздан), Галерэі "Аlla Bulyanskaya" (г.Масква, г.Лондан), а таксама ў прыватных  калекцыях на радзіме і за межамі.

Лаўрэат 2-га Міжнароднага Шагалаўскага пленэру 1997 г.
Гран-Пры 7-га міжнароднага біянале ілюстрацыі "Залатое пяро Белграда" 2003 г.
Лаўрэат 1-га Беларускага біенале жывапісу,графікі і скульптуры 2008 г.

www.scimohau.com
e-mail: scimohau@tut.by
tel. +375 29 6205302
                                                                                                                
Аддзел выставак: 2882468

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «СЯРЖУК ЦІМОХАЎ: «ПАВОДЛЕ ЧАСУ»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.