3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Івянецкі творчы кірмаш

Мероприятие уже прошло

Запрашаем Вас  на Творчы кірмаш, які адбудзецца ў  г.п. Івянец 16-га кастрычніка 2020 г. 

Творчы кірмаш -- гэта мажлівасць кожнаму наведніку не толькі набыць розныя патрэбныя рэчы традыцыйных рамёстваў Беларусі, сувеніры і адметныя дарункі, але й выявіць напоўна, калі з'явіцца жаданне, уласныя здольнасці, таленты і ўмельствы, а на будучынь нащпрост скантактавацца з уладарамі аграсядзіб, кавярняў ці замовіць мэблю, хатнія прылады, посуд альбо ўпрыгожанні ў майстроў. Таксама ж пакаштаваць усмак цукерак "Івкону". 

Тут будуць да ўсіх адкрытыя пляцоўкі малых кірмаШЫКаў на разнастайныя тэмы -- кухарства, зельніцтва, гумару, гаспадарання, дужання, хараства. Як і было даўней у нашых продкаў, на кірмашы багата ўсяго, чаго не знайсці ў звычайныя дні. І радасці -- таксама.  Але найцікавай дзеяй Творчага кірмашу будзе смакаванне - дэгустацыя цукерак кандытарскай кампаніі "Івкон".
 
Вядома ж, на кірмашы будзе чаго набыць і чаму падвучыцца -- тут маюць працаваць майстар-класы ў розных жанрах народнага мастацтва: па ганчарстве, кавальстве, салома- і лозапляценні і шмат-шмат што іншае. 

Творчае восеньскае свята ладзіцца на старажытнай сядзібе Пятра Драгунцава, у маляўнічым месцы над Волмай, дзе месцяцца кавальская і драўляная майстэрні Івянецкага музэю традыцыйнай культуры. Тут жа знаходзіцца й карчма, аздобленая ў сярэдневяковым стылі, у якой якраз і адбудзецца салодкая дэгустацыя.

Праграма Творчага кірмашу збудавана наступным чынам:  
ад 10.30 у мясцовым Доме культуры пачнецца абласное свята "Саламяны павук" 
аб 11.30 на вуліцы Прамысловай, дзе й разгорнецца потым кірмаш, ладзіцца асвячэнне адноўленай капліцы Божай МІласэрнасці. 
з 12-ці да 18-ці гадзін гудзе, спявае, танчыць, гандлюе і жартуе Творчы кірмаш -- з блазнамі, музыкамі, пацешнікамі і мудрымі гаспадарамі сучасных сядзіб. 

Шчыра клічам далучыцца да пілігрымкі ў каралеўства Творчасці. Пілігрымам дазваляецца пераўвасобіцца ў каго хочаш -- прадстаўнікоў розных часоў, саслоўяў, этнасаў і супольнасцяў, у людзей сур'ёзных і смешных, шчодрых і сквапных, спакойных і паспешлівых.

Клічам кансультантаў-экспэртаў  у розных галінах і сфэрах –  у дызайне, стварэнні іміджу і  дэфілядах, у тэхніках самадасканалення і адукавання, калекцыянаванні і  вынаходжанні скарбаў, у зельніцтве і кухарстве. Выбірае кожны сам. Мы шукаем Творцаў! Адгукайцеся!

Заяўкі на калектыўны ўдзел у кірмашы і дэгустацыі прымаюцца па тэл.:
8 01772 53-5-83 (Музэй традыцыйнай культуры ў Івянцы), +375 29 116-19-76 ,+375 17 216-19-76 (тэл., факс), 8 029 270-41-78, 8-025 69-87-5-87.

Кошт дэгустацыі - 25.000 на чалавека (з улікам падарунку з сабой).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
12 октября 2010 в 02:03

Класс! Идеальный вариант для выходных.... Такая погода ещё крутая! ))))

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Івянецкі творчы кірмаш» в , место проведения выставки  - «».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.