3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Авангард - книге»

Мероприятие уже прошло

Жанр Книжная

12 кастрычніка 2010 года ў 18-00 ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта «Авангард – Кнізе». Праект «Авангард – Кнізе» задуманы як цыкл невялікіх выставак графікі мастакоў-наватараў. У яго некалькі мэтаў:

нагадаць пра час, калі Беларусь (чытай – Віцебск) для ўсяго сусвету стала месцам ці не самых дзёрзкіх пошукаў у гісторыі мастацтва; пазнаёміць гледача з графікай пачатка ХХ стагоддзя ўвогуле і наватарскую графіку ў прыватнасці;
але, найперш за ўсё, распавесці гаворку пра дачыненні мастака авангарда з феноменам кнігі, пра яе футурыстычны перыяд і сучасныя наватарскія памкненні.

Першая выстаўка праекта «Іван Клюн, Пётра Львоў і Ніна Хлебнікава» - 17 акварэляў і малюнкаў, самы ранні з якіх датаваны 1909-м годам, а апошні – 1936-м. Галоўная асоба тут Клюн – культавы мастак рускага авангарда, які быў сябрам і аднадумцам Казіміра Малевіча. Нешматлікія ацалелыя творы яго знаходзяцца ў самых прэстыжных калекцыях Расіі, Еўропы і Амерыкі. Беларускі глядач сустрэнецца з клюнаўскай графікай часу мадэрну, з яго познімі пейзажамі і нацюрмортамі. Ніна Хлебнікава прадстаўлена профільным партрэтам Маякоўскага і дзвюма супрэматычнымі творамі, Пётра Львоў – архітэктурным накідам.

Рэалізаваць гэта праект дапамагае знаўца авангарда і калекцыянер Леанід Закс, продкі якога паходзілі з беларускага Палесся. Сямейная калекцыя Заксаў захоўваецца ў Швейцарыі і сёння актыўна рэпрэзентуецца ў мастацкіх і навуковых колах Еўропы і Расіі. Асноўную частку калекцыі, якая справядліва ганарыцца сапраўднымі шэдэўрамі, у часы росквіту авангарднага мастацтва сабраў дваюрадны дзед яе сённяшняга ўладальніка. Першае экспанаванне твораў з калекцыі Заксаў на Беларусі некалькі год таму наладзіў П.С.Хацько – гэта былі «Авангардныя салоны» у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры. Потым быў праект «Беларусі – з любоўю» (Літаратурны музей Багдановіча), дзе Леанід Закс перадаў у падарунак 21 графічны твор, каб на Беларусі «зноўку гучалі вялікія імёны творцаў авангарда».

Выстаўка будзе працаваць у Музеі кнігі па снежань 2010-га.

Куратар праекта – Ларыса Міхневіч.

Кантактныя тэлефоны:
293 28 32
293 27 22

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Авангард - книге»» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.