3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Руслан Вашкевіч: «Шкала Рыхтэра»

Мероприятие уже прошло

Вы, напэўна, ведаеце Руслана Вашкевіча — эпатажнага, парадаксальнага і нязменна іранічнага мастака. Яго працы прадстаўлялі Беларусь на Венецыянскай біенале, прадаваліся на аўкцыёне Sotheby’s, дэманстраваліся ў галерэях Нью-Ёрка, Парыжа, Мадрыда. 8 кастрычніка Мінск убачыць яго новы праект у галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

Магчыма, вам знаёмы Рыхтэр. «Шкала Рыхтэра» спасылаецца адразу на двух чалавек з гэтым прозвішчам: Герхарда Рыхтэра і Чарльза Ф. Рыхтэра.

Першы — Герхард Рыхтэр — нямецкі мастак, заснавальнік «капіталістычнага рэалізму». Працуе на сутыку жывапісу і фатаграфіі. Часта выкарыстоўвае эфект размытага аматарскага фотаздымка. Герхард нарадзіўся ў 1932 г., а ў 1964 г. напісаў фотарэалістычную карціну «Жанчына з парасонам» («Die Frau mit dem Schirm»).

Другі — Чарльз Ф. Рыхтэр — чалавек, чыім імем названая шкала, па якой вымяраюць магнітуду хістанняў Зямлі. Амерыканскага сейсмолага Чарльза Ф. Рыхтэра (1900–1985) называюць «дырыжорам землятрусаў». У шкале Рыхтэра 8 балаў. У праекце Руслана Вашкевіча 8 жывапісных прац.

Праект пачынаецца з «Жанчыны з парасонам»:
«Калі мы глядзім на гэтую карціну, нашая аптычная сістэма дае збой, зрок страчвае раўнавагу. Вока аўтаматычна шукае вертыкаль. Там злева ёсць вялікі вертыкальны фрагмент сцяны. Я трымаўся за гэтую сцяну, і мне ўдавалася кантраляваць сітуацыю. Але — удвух з Чарльзам — Рыхтэры мяне адолелі. Чысты тэхнічны фол першага, васьміразова памножаны другім. Нескладаная карціна ператварылася ў суцэльную размазню. Так з’явілася серыя выяваў змены магнітуды хістанняў Зямлі на прыкладзе адной працы Герхарда Рыхтэра».

Свет хісткі. Пошук устойлівай стратэгіі мастака ў ім — шлях, які вы можаце прайсці па падлозе выстаўнай залы з 8 па 25 кастрычніка 2010 года ў галерэі «Ў».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Руслан Вашкевіч: «Шкала Рыхтэра»» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.