3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Vis-a-Vis. Актуальныя дыялогі

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

22 верасня а 17-й гадзіне запрашаем Вас на прэс-канферэнцыю  наконт адкрыцця новага праекта ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" «Vis-a-Vis. Актуальныя дыялогі», мэтаю якога з’яўляецца стварэнне прасторы для творчых камунікацый паміж мастаком, мастацтвазнаўцам і гледачом.

У праекце бяруць удзел мастакі з Германіі і Беларусі. Кожнаму з удзельнікаў была дадзена магчымасць вызначыць актуальную тэму для камунікацыі адно з адным і з гледачом, выбраць форму і сродак яе перадачы. Часцяком для адэкватнай ацэнкі і інтэрпрэтацыі твора сучаснага мастацтва гледачу патрабуецца не толькі гатоўнасць да дыялога, але і пасярэднік у асобе мастацтвазнаўцы, крытыка. Наладзіць дыялог у межах праекта дапамогуць лекцыі, круглыя сталы і творчыя майстэрні, якія прапануюць нестандартныя шляхі набліжэння да аб’ектаў сучаснага мастацтва.

Дыялог як прынцып культурнага развіцця садзейнічае ўзаемаабмену паміж нацыянальнымі культурамі. Асобна ўзяты чалавек залучаецца ў гэты працэс шляхам суб’ектыўнага пераасэнсавання «сваёй» і «чужой» культур. На актывізацыю такога дыялога і скіраваны праект «Vis-a-Vis. Актуальныя дыялогі».

У экспазіцыі будуць прадстаўлены відэа, фота, інсталяцыя, аб’екты.

Удзельнікі:
Мона Яс, Ульрыка Мор, Торстэн Штрайхардт (Германія);
Вольга Сазыкіна, Аляксей Лунёў, Міхаіл Гулін, Антаніна Слабодчыкава, Сяргей Шабохін (Беларусь).

Куратар — Валянціна Кісялёва.

Выстава створана ў межах ментарскай праграмы з удзелам галерэі сучаснага мастацтва «Ў» і творчага аб’яднання «Новае таварыства выяўленчага мастацтва» («NGBK», Берлін).

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
27 сентября 2010 в 13:34

Очень понравилось открытие и рисовать карандашами, звук которых можно услышать через колонки... интересно

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Vis-a-Vis. Актуальныя дыялогі» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.