3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Фатограф свайго часу

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

21 верасня 2010 г. а  17-й гадзіне ў  Нацыянальным гістарычным  музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка "Фатограф свайго часу", прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння старэйшага беларускага фотамайстра, педагога Ісака Восіпавіча Салавейчыка.
 
Ісак  Восіпавіч Салавейчык (1890-1967) нарадзіўся ў г. Беластоку Гродзенскай губерні ў сям’і фатографа. Ягоны дзед і бацька былі ўласнікамі асабістых фотаателье ў Гродне, Слоніме, Нясвіжы і іншых гарадах Беларусі. Ісак Салавейчык – фотакарэспандэнт рэспубліканскіх газет і часопісаў, выкладчык на шматлікіх курсах фотааматараў, пазней выкладаў у спецыялізаванай вучэльні, якая рыхтавала фатографаў-бытавікоў, супрацоўнік рэспубліканскіх выдавецтваў, фатограф “Белдзяржкіно”, музейны фотамайстар.

На  выстаўцы будуць прадстаўлены арыгіналы і копіі фатаграфічных прац Ісака Салавейчыка. Гэта фотапартрэты дзеячоў беларускай навукі і культуры, створаныя ў перыяд 1952-1960 гг. пад час працы ў рэдакцыі газеты "Літаратура і мастацтва" і Дзяржаўным мастацкім музеі БССР. Гэтыя фотаздымкі не проста даюць магчымасць узгадаць абліччы гэтых людзей, але дазваляюць адчуць іх характар, акунуцца ў іх унутранны свет.

У 1925 г. Ісак Салавейчык пераехаў у Мінск, фотамастак вельмі палюбіў гэты горад. Шэраг фатаграфій на выстаўцы прысвечаны менавіта яму – ціхаму, утульнаму Мінску1930-1950-х гг. Акрамя фатаграфій у выставачнай зале можна будзе ўбачыць аўтэнтычныя часопісы і друкаваныя выданні 1930-х гг. з фотапублікацыямі І.Салавейчыка, а таксама дакументальныя матэрыялы, якія ўдакладняюць творчую біяграфію фотамайстра.

Выстаўка падрыхтавана Нацыянальным гістарычнам музеем Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у Дзяржынску, прыватнымі калекцыянерамі Мінска і Гродна.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Фатограф свайго часу» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.