Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава габеленаў Марыі Барысенка «Джаз»

17 верасня ў 17.00 пад гукі жывой джазавай музыкі ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адкрыецца выстава габеленаў Марыі Барысенка "Джаз".

Вучоныя даказалі, што ў чалавека, падчас стварэння джазавай імправізацыі працуе тая ж частка галаўнога мозга, што і ў час распавядання ўласнай біяграфіі. Такім чынам атрымліваецца, што джаз – з’ява аўтабіяграфічная, сваеасаблівая музычная споведзь.

Марыя Барысенка наўмысна не закранае гісторыю джазавай музыкі, яе персанажаў. Прадстаўленая серыя габеленаў – гэта спроба мастака знайсці пластычнае выражэнне музыкі і эмоцый, якія ўзнікаюць пад яе ўздзеяннем.

Акрамя  традыцыйных тэхнік габелена, Марыя Барысенка ўжывае аўтарскую тэхніку з выкарыстаннем не толькі розных відаў пражы, але і абрэзкаў тканіны і футра.

Як  адзначае дырэктар галерэі “Універсітэт культуры” Дзяніс Барсукоў, на стварэнне гэтай выставы маладую і таленавітую мастачку натхніла яе любоў да джазавай музыкі. Марыя не прапускае ніводнага канцэрта джазавых выканаўцаў, што ладзяцца ў нашым горадзе. І хаця ў назвах твораў няма канкрэтных імёнаў джазавых музыкантаў, музыка Луі Армстронга, Рэя Чарльза, Бадзі Гая, Аркадзя Эскіна, прысутнічае ў яркіх колерах і пластычных вобразах габеленаў. Такім чынам, выстава будзе цікавай і карыснай, як для аматараў джазу, так і для знаўцаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Выстава габеленаў “Джаз” праходзіць у межах Рэспубліканскай выставы сучаснага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Зямля пад белымі крыламі” і будзе працаваць з 17 верасня па 2 кастрычніка.

Барысенка Марыя – выпускніца кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, стыпендыят спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможца Рэспубліканскай выставы-конкурса ў намінацыі “Тканіны. Габелен. Мадэляванне.” Работы знаходзяцца ў прыватных і дзяржаўных калекцыях Беларусі, Расіі.
 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы