3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Надзея Рыгораўна Грэкава – дзяржаўны дзеяч

Мероприятие уже прошло

16 верасня 2010 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка "Надзея Рыгораўна Грэкава – дзяржаўны дзеяч".

Імёны якіх жанчын-палітыкаў мы ведаем? Каралева Елізавета, Маргарэт Тэтчар, Хілары Клінтан, Ірына Хакамада…У беларускай гісторыі ХХ стагоддзя была свая “жалезная ледзі” – Надзея Рыгораўна Грэкава. Ушанаванню 100-гадовага юбілю з дня нараджэння першай жанчыны ў беларускай вялікай палітыцы прысвечана выстаўка "Надзея Рыгораўна Грэкава – дзяржаўны дзеяч".

Выстаўка знаёміць наведвальнікаў з жыццём і дзейнасцю віднага палітычнага дзеяча, унікальнай асобы, самай высокапастаўленай жанчыны ў палітычнай гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя. На прыкладзе лёсу Надзеі Рыгораўны перададзены дух часу, ідэалы, гістарычная сітуацыя Савецкай Беларусі 1930-1950-х гадоў. На выстаўцы будуць упершыню прадстаўлены асабістыя рэчы, фотаздымкі, дакументы з архіва Н.Р.Грэкавай, а таксама матэрыялы, прысвечаныя яе асобе. Выстаўка невялікая па свайму фармату, але знаёміць з рознымі бакамі жыцця палітычнай дзеячкі. Скураны партфель, імянны блакнот дэпутата Вярхоўнага Савета, працоўная кніжка і інш. распавядаюць пра прафесійную кар’еру, а шлюбны строй, сумачка для прыёмаў адлюстроўваюць эпізоды асабістага жыцця.

Выстаўка  падрыхтавана пры дапамозе сына і пляменніка Н.Р. Грэкавай.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Надзея Рыгораўна Грэкава – дзяржаўны дзеяч» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.