3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

ЛІТÄRA. Візуальныя даследаванні паэзіі

Выстаўка “ЛІТÄRA. Візуальныя даследаванні паэзіі” адкрыецца ў мінскім Інстытуце імя Гётэ 8 верасня 2010 года ў 19.00 гадзін.
Беларускім мастакам былі прапанаваны тэксты сучасных нямецкамоўных паэтаў у арыгінале і ў перакладзе на беларускую мову. Выбраўшы адзін альбо некалькі тэкстаў, кожны удзельнік праекта паспрабаваў “даследаваць” яго, ужываючы сродкі выяўленчага мастацтва.

Знешняя арганізацыя моўных знакаў канстытуіруе паэзію як жанр. Што адбываецца з тэкстам, калі яго візуальны кампанент набывае большую інтэнсіўнасць праз увядзенне ў прастору выяўленчага мастацтва? Як уздзейнічаюць схаваныя ў тэксце вобразы, робячыся бачнымі?

Гэтым пытанням, вобразам з паэтычных тэкстаў Ільмы Ракузы, Андрэаса Альтмана, Монікі Рынк і Ульрыкі Зандзіг, а таксама такім феноменам, як чужая мова, дзвюхмоўе, пераклад, прысвечаны інсталяцыі, жывапісныя, графічныя і відэаработы, прадстаўленыя на выстаўцы.

З 8-га па 30-га верасня ў актавай зале і ў бібліятэцы Інстытута імя Гётэ па адрасе вул. Веры Харужай 25/3 можна ўбачыць творы Руслана Вашкевіча, Міхаіла Гуліна, Сяргея Ждановіча, Сяргея Кірушчанкі, Аляксея Іванова, Аляксея Лунёва, Зоі Луцэвіч, Мікалая Батвінніка, Аляксандра Некрашэвіча, Вольгі Сазыкінай, Антаніны Слабодчыкавай і Сяргея Шабохіна.

Па папярэдніх заяўках экскурсіі праводзіць Ірына Герасімовіч, перакладчыца тэкстаў на беларускую мову і куратарка выстаўкі.

Выстаўка “ЛІТÄRA. Візуальныя даследаванні паэзіі” адрасаваная як прафесіяналам у галіне выяўленчага мастацтва, літаратуры і перакладу, так і шырокаму колу гледачоў, якіх цікавяць нечаканыя сэнсавыя кантэксты, што ўзнікаюць на стыку дзвюх культур і двух відаў мастацтва.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: (029) 1334859 Ірына Герасімовіч, 2377119 Інстытут імя
Гётэ ў Мінску

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «ЛІТÄRA. Візуальныя даследаванні паэзіі» в , место проведения выставки  - «».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.