3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Дарога на Грунвальд

Мероприятие уже прошло

Жанр Военная тематика, Фото

Выстава светапісу - гэта створаны мастацкі вобраз на базе сучасных рыцарскіх рэканструкцыях даўнейшых падзей, гэта фантазіі аўтараў – як магло быць у тыя часы. Абагульняючыя замалеўкі, складзеныя ў мантажы ці калажы, складаная апрацоўка фотаздымка, усё гэта знайшло месца на працах аўтараў. Гэтыя выявы будзяць глядачоў, накіроўваюць іх памяць да ўспаміну, да чагосьці спрадвечнага, нават можа да памяці продкаў. Выстава кранае сваёй мужнасцю і адкрытасцю да суперажывання успамінам мінулых гадоў. Яна звяртае нас да часу Грунвальдскай бітвы, на якой перамаглі высокародныя рыцары і простыя людзі, абаранілі не толькі Польшчу і ВКЛ, а і нашу сённяшнюю Беларусь.

Як азначае дырэктар мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”  Дзяніс Барсукоў – фотавыстава “Дарога на Грунвальд” заўважна адрозніваецца ад мноства культурных мерапрыемстваў, што ладзяцца зараз у гонар славутай Грундвальскай перамогі. Дзякуючы майстэрству вядомых беларускіх фатографаў - Аляксандра Валадзько, Аркадзія Бірылкі, Артура Гапановіча, Віталія Раковіча, Канстанціна Мельніка – наведвальнікі адчуюць подых грозных часоў, нібыта сышоўшых са старонак падручніка гісторыі ў выставачную прастору галерэі. Фотаработы аўтараў выставы ствараюць сапраўдную  атмасферу жывой гісторыі, робяць гледача саўдзельнікам тых гераічных падзей.


Выставу можна будзе паглядзець у Мінску, з 13 па 27 жніўня бягучага года, у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі).
Час працы:
11.00 – 19.00, выхадныя: субота, нядзеля.
Тэлефон: 227 26 12

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Дарога на Грунвальд» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.