3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Знакі роднай зямлі

Мероприятие уже прошло

10 жніўня 2010 года а 17-й гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі габелена Наталлі  Лісоўскай (Віцебск) “ЗНАКІ РОДНАЙ ЗЯМЛІ”. 

У сваёй творчасці Н.Лісоўская выкарыстоўвае раслінныя і архітэктурныя матывы, складаныя кампазіцыі яркіх па каларыту твораў часам маюць калажны характар. Аўтар  не імкнецца да імітацыі станковай карціны, і за кошт ўжывання розных матэрыялаў і тэхнік работы мастачкі падкрэслена дэкаратыўныя. Аўтарскія габелены сатканы ўручную з выкарыстаннем фактуры, а таксама воўны, сінтэтыкі, лёну; сізаля, шкла, гліны і г.д.  У экспазіцыі прадстаўлены работы розных гадоў, у тым ліку апошніх 2008 - 2009.

Лісоўская Наталля Сяргееўна

Нарадзілася ў 1958 г. ў в. Забароўе Сенненскага раёну Віцебскай вобласці.
1978 – скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, спецыяльнасць “мастацкае афармленне”.

1983 – Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, спецыяльнасць “мастацкае афармленне і мадэліраванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці”.
З 1983 – працавала мастаком друкаванага малюнку, мастаком-дэсінатарам на Магілёўскім камбінаце шоўкавых тканін.

З 1988 – выкладае на кафедры дызайна Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, з 1999 – дацэнт.

Аўтар шэрага навуковых артыкулаў, метадычных дапаможнікаў па пытаннях праектавання тэкстыльных вырабаў. Працуе ў галіне габелена ў тэхніцы ручнога ткацтва, у тэкстыльным дызайне. Разпрацавала і ўкараніла на беларускіх прадпрыемствах вялікую колькасць малюнкаў і структур тканін.
З 1977 ўдзельнічае ў мастацкіх выстаўках.

З 1995 – сябра Беларускага саюза мастакоў.

Работы знаходзяцца ў калекцыях Віцебскага мастацкага музея, Арт-цэнтра Марка Шагала, Наваполацкага музея гісторыі і культуры, прыватных зборах Беларусі, Польшчы, Германіі, ЗША і інш.

Выстаўка працягнецца па 22 жіўня 2010 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Знакі роднай зямлі» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.