3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Памяць пра Грунвальдскую перамогу»

Мероприятие уже прошло

“Памяць пра Грунвальдскую перамогу”
(да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы) 


3.08. 2010 –29. 08. 2010

3 жніўня 2010 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка «Памяць пра Грунвальдскую перамогу», прысвечаная 600-м угодкам Грунвальдскай бітвы. Выстаўка арганізавана Пасольствам Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

15 ліпеня 1410 г. у гістарычнай бітве пад Грунвальдам аб’яднаныя сілы Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага разбілі  войска Нямецкага ордэна. Гэта была адна з найбольш значных бітваў у гісторыі сярэднявечнай Еўропы. У 2010 годзе з нагоды святкавання славутай гістарычнай падзеі запланаваны разнастайныя ўрачыстыя мерапрыемствы па ўсёй Еўропе. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь далучыўся да святочнай кампаніі яшчэ ўвесну, калі пры падтрымцы Міністэрства культуры сумесна з Беларускім саюзам мастакоў была арганізавана  мастацкая выстаўка “Вобразы мінуўшчыны”.

У Літоўскай Рэпубліцы на працягу 2010 года ажыццяўляецца дзяржаўная праграма па ўшанаванню 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Мастацкі музей Літвы разам з Міністэрствам замежных спраў Літоўскай Рэспублікі і Варшаўскім нацыянальным музеем падрыхтаваў выстаўку “Памяць пра Грунвальдскую перамогу”. Выстаўка прадстаўлена дваццаццю стэндамі, на якіх выразна раскрываецца перадгісторыя бітвы, складаная міжнародная сітуацыя тых часоў, падаецца храналогія і тактыка ваенных дзеянняў, а таксама наступствы і гістарычнае значэнне перамогі.

Галоўная мэта выстаўкі “Памяць пра Грунвальдскую перамогу” – зацікавіць шырокія колы  грамадства старажытнай гісторыяй, пазнаёміць з найноўшымі даследаваннямі Грунвальдскай бітвы, з сучасным разуменнем яе значэння.

Выстаўка будзе экспанавацца ў Беларусі, на Украіне, у Расіі, Чэхіі і Аўстрыі, бо  народы гэтых краін бралі ўдзел у Грунвальдскай бітве. Выстаўка “Памяць пра Грунвальдскую перамогу” – чарговая  спроба аб’яднаць  гістарычную памяць гэтых дзяржаў.


Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Выстаўка працуе з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Памяць пра Грунвальдскую перамогу»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.