3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка графікі Паўла Татарнікава “БРАМА МІНУЛАГА“

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика

3 жніўня 2010 года а 17-й гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі графікі Паўла Татарнікава “БРАМА МІНУЛАГА“.

Выстаўка праходзіць у рамках грамадскага абмеркавання вылучэння серыі графічных твораў “Брама мінулага“ ад грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў" і Ўстановы адукацыі "Беларуская  дзяржаўная акадэмія мастацтваў” на сушуканне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2010 года ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

Серыя графічных твораў “Брама мінулага” створана Татарнікавым П.Ю. на працягу 1999-2006 гадоў. Усе творы серыі, акрамя ўдзелу ў шматлікіх нацыянальных экспазіцыях станковага мастацтва, былі выкарыстаны ў якасці элементаў кніжнага афармлення мастацкай літаратуры. Многія выданні з гэтымі творамі былі адзначаны прэміямі Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі", дэманстраваліся на міжнародных кніжных кірмашах і мастацкіх конкурсах.

25 графічных твораў серыі ўвасабляюць прынцыпы сістэмнага творчага асэнсавання гістарычных фактаў ды іх таленавітага мастацкага ўвасаблення праз сучасныя пластычныя сродкі, глыбока спалучаныя з найлепшымі класічнымі традыцыямі айчыннага і сусветнага мастацтва. Грунтоўнае выяўленне праз сродкі мастацтва характэрных рысаў лепшых прадстаўнікоў Беларусі, надзяленне вядомых гістарычных асобаў высакароднымі якасцямі прадэманстравана ў графічных творах партрэтнага характару. Аўтар звярнуўся да вобразаў Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага,  Яна Хадкевіча, Яўхіма Храптовіча, Настассі – князёўны Слуцкай, Соф'і Гальшанскай, Льва Сапегі, Мікалая Радзівіла Сіроткі, Канстанціна Астрожскага, Яна Гаштольда.

Гістарычныя постаці ў творчым метадзе мастака не існуюць ў адрыве ад адлюстравання шырокіх народных мас, помнікаў дойлідства і мастацтва, якія ўспрымаюцца як сімвалы нацыянальнай самабытнасці беларускага народа. Гэтак мастак адлюстроўвае беларускія нацыянальныя святыні – крыж Ефрасінні Полацкай, Тураўскае Евангелле, абраз Маці Божай Жыровіцкай. У творах увасоблены славутыя шэдэўры нацыянальнай архітэктуры – Полацкая Сафія, Барысаглебская (Каложская) царква, Маламажэйкаўская і Сынковіцкая цэрквы-крэпасці, Камянецкая вежа, Мірскі замак і замак Радзівілаў у Нясвіжы, Мікалаеўская царква ў Магілёве і інш.
Працуючы над творамі, аўтар дакладна асэнсоўваў задачу арганічна ўпісаць у канкрэтна-гістарычны краявід творы партрэтнага жанру і дасягнуў у гэтым высокага мастацкага ўзроўню.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка графікі Паўла Татарнікава “БРАМА МІНУЛАГА“» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.