3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Надзея Макеева iнсталяцыя «Chrysalis»

Мероприятие уже прошло

У межах праграмы “Старт”

Экспазіцыя  Надзеі Макеевай “Chrysalis” створана паводле матываў апавядання Рэя Брэдбэры “Пераўтварэнне”. Апавяданне размяркоўваецца на 22 аркушах такім чынам, каб візуальна падкрэсліць кампазіцыйную змену тэксту і падмацоўваецца шэрагам разнастайных аб’ектаў: фатаграфічныя калажы, інструменты і мадэлі коканаў. “Гэта своеасаблівае пераасэнсаванне твору і развагі на тэму станаўлення чалавека на новым вітку эвалюцыі, якая змяняе арганізм з сярэдзіны і чыніць невыносны душэўны і фізічны боль, – тлумачыць Надзея. – Праект пра метамарфозы, якія адбываюцца ўнутры чалавека, пра ягонае перараджэнне і змену ўнутраных органаў у перыяд трансфармацыі. Крызаліс, Кукалка, абараняе чалавека ад вонкавага свету. Але наступіць момант, калі давядзецца выйсці вонкі. Ці можа істота, якая “вылупілася”, усё яшчэ называцца чалавекам, і як успрыме “нованароджанага” атачэнне? Найбольш чаканая рэакцыя на таго, хто моцна адрозніваецца ад іншых, – страх і агрэсія”.

Перавага  чырвонага колеру, агрэсіўная форма  інструментаў, фізіялагічнасць некаторых аб’ектаў – мастак не захапляецца таінствам пераўтварэння, а вобразна падкрэслівае жорсткасць і балючасць перараджэння і трансфармацыі. Аўтар не спрабуе адмовіцца ад празмернага наратыву і вобразнасці ды з гатоўнасцю мабілізуе знакавую сістэму, каб адкрыта выказацца супраць варожасці навакольнага свету.

Інсталяцыя  Надзеі Макеевай “Chrysalis” створаная  ў межах праграмы “Старт”,  заснаванай галерэяй сучаснага  мастацтва “Ў”. Праграма накіраваная  на пошук і падтрыманне маладых  аўтараў, а таксама арганізацыю ў галерэі іх першай персанальнай выставы.

Сяргей Шабохін, каардынатар праграмы “Старт”

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Надзея Макеева iнсталяцыя «Chrysalis»» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.