3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Майстры польскага плаката

На выстаўцы прадстаўлены 70 плакатаў найбольш вядомых у Польшчы мастакоў, якія працуюць ў розных накірунках і стылях. Сярод іх:
Хэнрык Тамашэўскі, Ян Леніца, Вальдэмар Сьвежы, Францішак Старавейскі, Мечыслаў Гуроўскі, Уладзіслаў Плута, Пётр Кунцэ, Марэк Паўлоўскі, Віктар Садоўскі, Веслаў Валькускі, Стасіс Эдрыгевіцюс і многія іншыя.

Галерэя Кшыштафа Дыда – адзіная ў Польшчы, якая спецыялізуецца выключна на рэкламе і продажы польскага плаката, з’яўляецца месцам сустрэч як мастакоў, так і ўсіх тых, каго цікавіць польскі мастацкі плакат. Галерэя займаецца падрыхтоўкай выставак, друкам каталогаў і паштовак, а таксама супрацоўнічае з арганізацыямі па арганізацыі тэматычных конкурсаў плаката.

Галерэя ўзнікла на базе прыватнай калекцыі Dydo Poster Collection і вядзе адлік  сваёй дзейнасці з сярэдзіны 50-х гадоў, з часу росквіту так званай Польскай школы плаката. Дзякуючы той калекцыі, галерэя падчас свайго існавання арганізавала больш за сто індывідуальных і групавых выставак не толькі ў Польшчы, але і ў большасці краін Еўропы і ўсяго свету.

Галерэя прапануе сваім кліентам каля 2000 плакатаў больш як 100 польскіх мастакоў – графікаў, жывапісцаў, дызайнераў. Большая частка плакатаў звязана з культурай – плакат тэатральны, кінаплакат, музычны, выставачны, а таксама – аўтарскі. Знайсці можна таксама плакаты грамадскія, спартыўныя і рэкламныя.

 

Выстаўка будзе працаваць штодзённа (акрамя серады) 


Да безумоўных дасягненняў галерэі можна аднесці арганізацыю пяці вялікіх выставак з каляровымі каталогамі:
“100-годдзе польскага плаката 1891–1992” (600 плакатаў, 1993);
“Майстры польскага плаката” (200 плакатаў, 1995);
“Польскі кінаплакат – 100-годдзе кіно ў Польшчы” (880 плакатаў, 1996);
“Польскі тэатральны плакат 1899–1999” (800 плакатаў, 2000);
Апошняя рэтраспектыўная выстава плаката 1989–2001 з альбомам “Плакаты” (300 плакатаў, 2001).

На працягу многіх гадоў інфармацыя пра галерэю замяшчаецца ў самых папулярных міжнародных турыстычных даведніках па Польшчы і Кракаву. Узгадваюць пра галерэю таксама польскія і замежныя дызайнерскія і турыстычныя часопісы.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Майстры польскага плаката» в , место проведения выставки  - «».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.