3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Belart.by. Маладыя мастакі Беларусі

Мероприятие уже прошло

У красавіку 2010 года ў маскоўскім Дзяржаўным цэнтральным музеі сучаснай гісторыі Расіі прайшла выстаўка “Belart.by. Маладыя мастакі Беларусі”, якая ўяўляе сабой частку шырокага даследавання творчых працэсаў у краіне і вызначае прастору беларускага мастацтва 21 стагоддзя.
У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ўвазе гледачоў прапанаваны графічны кавалак выстаўкі.

“З найбольш  значных выразных якасцей графічнага майстэрства Рамана Сустава, Андрэя Басалыгі, Юрыя Алісевіча, Вольгі Нікішынай, Таццяны Радзівілка, Сафіі Піскун, Любові Абрамавай, Настассі Дунец выдзяляюцца глыбокі аналіз гісторыіі і духоўнага жыцця беларускага народа, відавочная інтэлектуалізацыя творчасці, аналітычнасць, зварот да лагічных канструкцый у кампазіцыях.

У маладых графікаў сфарміраваўся асабісты аўтарскі стыль, у сваіх кампазіцыях яны імкнуцца да абагульненняў, філасофскіх разважанняў, дыялогу з гледачом. У іх работах адсутнічаюць агрэсія, нігілізм, павярхоўнасць, салоннасць і рэфлексіўнасць. У экспазіцыі можна ўбачыць пранізлівыя, багатыя на эмацыянальныя адценні, не падобныя на звычайныя акадэмічныя штудыі работы. Мастакі добра валодаюць традыцыямі класічнай школы, дэманструюць выдатныя выканальніцкія якасці і цікавыя канцэптуальныя знаходкі.

Многія ўдзельнікі выстаўкі адзначаны прэстыжнымі міжнароднымі ўзнагародамі. Так, Павел Татарнікаў адзіны ў Беларусі ўладальнік двух прызоў “Залаты яблык” біенале кніжнай ілюстрацыі  (Славакія), Юрый Якавенка атрымаў 1-ю прэмію ІІ-ой Міжнароднай біенале графікі “Josep de Ribera” (Іспанія), Ганна Ціханава стала пераможцам V-га Міжнароднага конкурсу экслібрыса “Homage to Astor Piazzolla” (Аргенціна), Алена Шычко заваявала прыз Міжнароднага конкурсу міні-прынта “М.К. Чурлёніс-125” (Літва)”.
  


мастацтвазнаўцы Міхаіл Баразна
Наталля Шаранговіч 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Belart.by. Маладыя мастакі Беларусі» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.