3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Грунвальд-600

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

8 ліпеня а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё гісторыка-культурнага праекта «Грунвальд-600»: прэзентацыя кнігі Юрыя Бохана «Ваяры Грунвальдскай бітвы» і камплекта паштовак «Грунвальдская бітва ў выявах: па матэрыялах з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і РУП «Выдавецтва «Беларусь».

Кніга «Ваяры Грунвальдскай бітвы» прысвечана важнейшай падзеі двухсотгадовага супрацьстаяння насельніцтва беларускіх зямель крыжацкай агрэсіі – Грунвальдскай бітве, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года. У выданні аўтар паспрабаваў прасачыць не толькі ваенныя падзеі, а і перадгісторыю бітвы – ад з’яўлення немцаў ва Усходняй Прыбалтыцы да пачатку Вялікай вайны 1409-1411 гадоў, кульмінацыяй якой стала бітва пад Грунвальдам. Важнай задачай выдання з’яўляецца разгляд вайсковага патэнцыялу варожых бакоў. Аўтар вялікую ўвагу надае баявым дзеянням; вайсковай арганізацыі праціўнікаў, іх колькаснаму складу, узбраенню, стратэгіі і тактыцы. Кніга разлічана на гісторыкаў, студэнтаў і навучэнцаў, на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй.

Самай маштабнай бітве Сярэднявечча прысвечаны і камплект паштовак «Грунвальдская бітва ў выявах», які падрыхтаваны па матэрыялах з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: гравюрах, рэпрадукцыях, ілюстрацыях. У камплект уваходзіць 16 паштовак.
У прэзентацыі прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выдавецтваў і аўтары выданняў.

Мерапрыемства пройдзе ў музычным суправаджэнні струннага квартэта «Капрыз».

Кантактныя тэлефоны: 293-27-67; 293-27-19

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Грунвальд-600» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.