3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Жалеза скончылася

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

Ў галерэя сучаснага мастацтва прадстаўляе Андрэя Капуснікава «Жалеза скончылася»

аб’екты, скульптура, фатаграфіі

Магніт добрай ідэі прыцягвае не толькі жалеза, але і іншыя матэрыялы — нават дрэва. Тым больш што «Жалеза скончылася». Так і назваў сваю выставу Андрэй Капуснікаў (Мінск, Беларусь) — аўтар, трывала вядомы як брутальны мастак па ржавым метале, — калі вырашыў сабраць у адной экспазіцыі ўсе свае рассеяныя па прыватных калекцыях працы з нікім не чаканага (ад яго) дрэва. Выстава планавалася ў 2009 годзе, але адтэрмінавалася, а 15 студзеня 2010-га Андрэй пакінуў без завяршэння не толькі выстаўны праект, але і гэты свет, які — мяркуючы па пракладзенай траекторыі — разглядаўся ім найперш як майстэрня і экспазіцыйна-гульнявая прастора.

У адсутнасць мастака (якая была ўспрынята сябрамі як даручэнне) выстаўны праект быў працягнуты і па меры сіл і мажлівасцей скончаны: многія капуснікаўскія «бураціны» (абагуленая назва драўлянай часткі творчай спадчыны мастака) з’ехаліся з месцаў сталага пражывання (а гэта перадусім сядзібы, хутары — увогуле прыватныя прасторы) у сталічную галерэю, каб узяць удзел у выставе. Некаторыя не здолелі прыехаць з прычыны інваліднасці — страты ног, рук ці іншых членаў, хтосьці знік без вестак... Тыя паленанароджаныя, якія ўсё ж сабраліся ў галерэі «Ў», зусім не камплексуюць у модным месцы і паводзяць сябе гэтаксама натуральна, як сярод адрынаў, палёў і гародаў, дзе большасць з іх нарадзіў і пакінуў жыць тата Карла — Андрэй Капуснікаў. Характэрна, што, калі яны плачуць, мы бачым не акварэльныя слёзы П’еро, але крывавыя слёзы Бураціна, чый смутак выклікае ўсе мажлівыя пачуцці, акрамя не вартай героя шкадобы. Прыродны антураж, якога нестае ландшафтнай скульптуры ў экспазіцыйнай сітуацыі, часткова кампенсаваны аўтарскімі ж фатаграфіямі як саміх аб’ектаў і прасторавых кампазіцый у натуральным для іх кантэксце, так і фрагментаў асяроддзя, арганічнай часткай якога яны сталі.

Выстава «Жалеза скончылася» адкрывае невядомага Капуснікава многім, хто меркаваў, што добра ведае яго самога і яго працы. Акрамя драўлянай «плыні», у экспазіцыі прадстаўлены накіды неажыццёўленых металічных опусаў. У гэтых інкубатарах таты Карла людзі з плоскім уяўленнем убачаць толькі кучы смецця, скрыні ламачча. Што ж, не ў першы раз у чалавечай гісторыі кавалак жалеза (ці дрэва) пэўнай формы служыць індыкатарам свой / не свой... Магніт ідэй і асобы Андрэя Капуснікава прыцягвае не толькі жалеза і дрэва (з золатам больш складана — гэта ўжо іншыя законы, асвоіць якія так і не ўдалося мастаку), але і людзей. Чалавек з Чаркеска (нарадзіўся там у 1963 годзе), каўказскі палонны новай радзімы (жыве ў Мінску з 1970-га), стаў сваім і родным для вялізнага кола асобаў, у тым ліку вельмі адчувальных да патрыятычнай тэматыкі, да нацыянальнай ідэі, людзей, на якіх не зробіш уражання афіцыйнымі рэгаліямі ці іншымі адзнакамі знешняга статусу, давер якіх трэба заваяваць, а прадузятасць — пераадолець. Адным словам, аб’ектам выставы з’яўляецца і сам аўтар, а сааўтарамі — сябры, аднадумцы і гледачы. Зрэшты, усё так, што разабрацца па-сапраўднаму магчыма толькі на месцы.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Жалеза скончылася» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.