3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Паміж і небам зямлёй

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

15 чэрвеня 2010 года а 17-й гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі графікі Аляксандра Фалея (Баранавічы) “ПАМІЖ НЕБАМ І ЗЯМЛЁЙ”.

Гэта ўжо не зямля, але але яшчэ і не неба, мастак ставіць задачу асэнсаваць прыродныя формы і гукі, разнастайныя сацыяльныя катаклізмы і адметныя знакавыя сістэмы, а таксама этнаграфічныя прыкметы з мэтай потым трансфармаваць ўсё гэта ў сваёй свядомасці і зафіксаваць ў абранай сістэме на паперы ці іншым матэрыяле.                                                                             

“Яго работы, ці то жывапіс, ці графіка, ці аб`ект, успрымаюцца адзіным сімвалічным радам знакаў і рытуалаў, што смела ідуць праз колеравыя плямы і дынаміку ліній, калажныя напластаванні плоскасцяў і сумяшчэнні разнародных матэрыялаў, якія выходзяць за межы плоскасці ў бязмежнасць прасторы” ( Яўгенія Федзіна, прэзідэнт Фонда “Сучасная графіка”).       

“Экспрэсіўныя серыі работ, выкананыя з выкарыстаннем пэўных кантрастаў і рытмаў, спярша ўспрымаюцца як своеасаблівыя экзэрсісы (практыкаванні); але пры больш уважлівым разгляядзе мы бачым зусім завершаныя кампазіцыі…   Вібрыруючыя рухі кантрастных рытмаў ствараюць нейкую магію святла, колеру і чагосьці яшчэ, што заварожвае і чаго на вербальным узроўні і растлумачыць немагчыма. Ён абсалютна свабодна, я б нават сказаў – адлучана – паглыбляецца ў такія памежныя станы, дзе можна адчуць блізкія па энэргетыцы рытмы, перш за ўсё Тапіеса, Тумблі, Базеліца” (Мікола Паграноўскі, мастацтвазнавец, cябра Беларускага саюза мастакоў).


Фалей Аляксандр  Аляксандравіч


Нарадзіўся ў 1959 г. ў в.Задвея Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.
1991 – сябра творчага аб`яднання “Аршыца”.
1992 – скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, спецыяльнасць “Мастацкае праектаванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці”. Лаўрэат конкурсу “Art-mark”, Віцебск, Беларусь.
1999 – сябра Беларускага саюза мастакоў.
2003 – сябра Міжнароднага мастацкага аб`яднання “Майстар”.
2004 – сябра Міжнароднай акадэміі графікі, Санкт-Пецярбург, Расія. Першая прэмія і медаль у намінацыі “станковая графіка” на 2-й Міжнароднай біенале графікі, ЦВЗ “Манеж”, Санкт-Пецярбург, Расія.
Удзельнік шматлікіх мастацкіх выставак, сярод якіх 18 персанальных.
Жыве ў г. Баранавічы.   

Выстаўка працягнецца  па 27 чэрвеня 2010 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Паміж і небам зямлёй» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.