3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Персанальная мастацкая выстава М.А.Карпука

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

“Непаўторнае хараство беларускай прыроды – незвычайна адметнай, сваеасаблівай і ў той жа час задуменна паэтычнай, настраёвай, толькі невідушчы можа не ўбачыць і не адчуць. Прыхільнасць Міхала Карпука да краявідаў Бацькаўшчыны не можа не кранаць. Ён шмат разоў пісаў пейзажы Берайсцейшчыны, Гарадзеншчыны, Гомельшчыны і Меншчыны, многія сотні эцюдаў і замалёвак, складаных кампазіцыйных вырашэнняў. Яны па-сапраўднаму вабяць творцу і па-майстэрску адлюстраваныя на палатне і ў графічным аркушы, прымушаюць гледача яшчэ і яшчэ раз па-новаму перажыць пачуццё Бацькаўшчыны.

“Партрэт роднай зямлі” – назваў створанае Міхалам Карпуком мастацтвазнаўца Яўген Шунейка.

Лепшыя творы М. Карпука экспанаваліся на персанальных выставах у Менску, Берасьці, Высокім, Бабруйску, Мазыры, Полацку, Ушачах, Гародні. Іх бачылі жыхары Літвы (Паневежыс, Шаўляй, Шылале), Польшчы (Беласток, Гданьск, Гдыня, Сопат, Торунь), Швэцыі (Альвэста).

Міхал Карпук нарадзіўся ў 1930 годзе на Берасцейшчыне ў вёсцы Мыкшыцы, непадалёку ад мястэчка Высокае. Вучыўся ў мастацкай вучэльні (1948-50, 1953-56 гг.), а пазней у маскоўскім паліграфічным інстытуце (1956-62 гг.). 25 гадоў Міхал Андрэевіч аддаў творчай працы ў якасці мастака-пастаноўшчыка Беларускаму тэлебачанню і кінематографу. Аформіў значную колькасць тэлеперадач, пастановак, кінаканцэртных праграм, тэлеспектакляў. Як мастак-пастаноўшчык М. Карпук прымаў удзел на кінастудыі “Беларусьфільм” (1972-83 гг.) у стварэнні шматсерыйных мастацкіх тэлефільмаў. Найбольш вядомыя з іх – “Парашуты на дрэвах” Н.Рыдзеўскага, 1972 г. і “Апошняе лета дзяцінства” А. Рыбакова, 1973-74 гг.

Шматгадовая праца спадара Міхала на кінастудыі “Беларусьфільм” не прайшла для яго бесслядоўна. Яна дапамагла яму развіць кампазіцыйнае майстэрства, умела бачыць пейзаж “у глыбіню”, у прасторы, багацці дэталяў, знаходзіць матывы, якія даруюць нам радасць і адчуванне вельмі сурьёзнага, глыбокага, значнага – судакранання з роднай прыродай, з неўміручым вобразам Радзімы.”

В. Ф. Шматаў, доктар мастацтвазнаўства
Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь

Выстава працуе: з 11.00 да 19.00, штодзень, акрамя панядзелка.
Даведкі па тэлефонах: (017) 288 15 49, (029) 550 31 81.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Персанальная мастацкая выстава М.А.Карпука» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.