3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Cучасная польская графікa

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика

18 мая 2010 года а  17-й гадзіне ў  вялікай зале Музея  сучаснага выяўленчага  мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё  выстаўкі “Cучасная польская  графікa”. У адкрыцці выстаўкі прымуць удзел: Гжэгаж Ханьдэрэк, прафесар, загадчык кафедры графікі і Гжэгаж Вэнгжын, прафесар, загадчык майстэрні шаўкаграфіі (Акадэмія Мастацтваў, г.Катавіцэ).

“Графіка ў структуры мастацкай вышэйшай навучальнай установы ў Катавіцах прысутнічае ад моманту яе з’яўлення на карце Верхняй Сілезіі, г. зн. з 1947 года. Першапачаткова яна была звязана з Вроцлавам як іншагародні аддзел Дзяржаўнай вышэйшай школы выяўленчага мастацтва; пасля, больш чым праз паўстагоддзя, аж да 2001 года, развівалася пад шыльдай кракаўскай Alma Mater – самай старэйшай навучальнай установы выяўленчага мастацтва ў Польшчы – выпрацавала своеасаблівую, добра распазнавальную спецыфіку і характар. Я думаю, мы маем дачыненне з процілеглай з’явай: дзякуючы інтэграванню асяроддзя графікаў, сканцэнтраваных вакол катавіцкай Акадэміі, узнік сапраўды моцны і дынамічны асяродак з умацаванай пазіцыяй у маштабе краіны, а таксама і па-за яе межамі.

Стварэнне сінтэтычнага вобразу таго, што сёння ўплывае на характар графікі, сканцэнтраванай вакол Катавіцкай акадэміі, звязана, перш за ўсё, з азначэннем спецыфікі гэтай з’явы ў спектры разнастайнасці пошукаў у кожным з яе шматлікіх абшараў. Бадай, найбольш характэрнай яе рысай з’яўляецца назіранне за суіснаваннем крайнасцей, ці хутчэй палярных пазіцый і мастацкіх выказванняў, якія функцыяніруюць  як на полі дыдактыкі, так і на мастацкай глебе. Канечне, стала існуе і істотны абшар дзейнасці, з павагай сягаючай да традыцыйнага графічнага майстэрства, якая з пурызмам ставіцца да класічных тэхнік.

Каментарый сучаснасці, выяўлены праз кантэкст такога медыума, нярэдка становіцца больш глыбокім і шматмерным, становіцца каштоўнасцю, якую нельга пераацаніць. Аднак, вельмі многа цікавых з’яў можна таксама назіраць на стыку розных спосабаў і тэхнік выказвання, што ў апошні час з’яўляецца спецыяльнасцю катавіцкай графікі. Тут добра сумяшчаюцца выпуклы і лічбавы друк, глыбокі друк з поспехам выкарыстоўвае ўжо ў якасці асновы не толькі паперу, але і палатно, а інтэрмедыйная графіка – паверхню гарадской ратушы. Літаграфія выражаецца ў трэцім вымярэнні, светлавая анімацыя ўводзіць у транс сітадрукавыя вобразы. Новыя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюць лічбавыя матрыцы (!), стварылі новую, вельмі прывабную прастору для “асваення”, якая часта матэрыялізуецца па-за межамі друку. Маштаб і інтэрмедыяльнае вымярэнне рэалізацыі раскрываюць невядомыя да гэтага часу магчымасці.

Здаецца, што апошняй умовай развіцця мастацкай  графікі сёння з’яўляецца няспынны  перагляд абшару яе дзейнасці, што змушае пастаянна прыслухоўвацца да сучаснай рэчаіснасці і быць гатовым да творчага дыспуту з яе актуальным абліччам. Аднак гэта развіццё не ўспрымаецца – бо не можа - выключна лінейна як шэраг змяняючых адна адну з’яў, але больш як пашырэнне прасторы дзейнасці”.

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Cучасная польская графікa» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.