3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Ажанiцца – не журыцца

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка, Фото

Міністэрства  культуры Рэспублікі Беларусь
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Музей старажытнабеларускай культуры
Вясельны  салон “Мірэй”
Фатограф  Павел Мядзведзеў
прадстаўляюць мастацка-дакументальную выставу “Ажанiцца – не журыцца”, прымеркаваную да 95-годдзя надрукавання вершаванай казкі Максіма Багдановіча  “Мушка-зелянушка і камарык −  насаты тварык”

Уступ маладых людзей у шлюб – цудоўнае свята для ўсіх, напоўненае светлым  радасным настроем, добрым гумарам, цёплымі  эмоцыямі. Кожны жадае зрабіць  гэты дзень незабываемым і чароўным. Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае апынуцца ў чароўнай атмасферы вяселля, узгадаць светлыя эмоцыі і падзяліцца цудоўнымі ўражаннямі.

Максім  Багдановіч з`яўляецца адным з самых любімых беларускіх паэтаў. Родную мову яму давялося вывучаць па кнігах, газетах, па слоўніку беларускай мовы Івана Насовіча. Значны ўплыў на будучага паэта аказалі беларускія казкі і песні, якія ён чуў ад сваіх цётак у дзяцінстве. І потым, ужо будучы прызнаным беларускім пісьменнікам, Максім Багдановіч звярнуўся да напісання твораў у беларускім народным стылі. Адным з такіх твораў стала вершаваная казка “Мушка-зелянушка і камарык − насаты тварык”, упершыню апублікаваная ў газеце “Наша Ніва” 7 мая 1915 года. Матыў казкі – няўдалая жаніцьба камара − пачэрпаны Багдановічам з народных песень.

У падзагалоўку да паэмы «Мушка-зелянушка  і камарык − насаты тварык»  аўтар адзначаў: «Вельмі жаласная гісторыя, выкладзеная згодна з праўдай  беларускім вершам». Сапраўды, паэма  ўсімі сваімі ідэйна-эстэтычнымі вартасцямі арганічна звязана з народнымі творамі, але ў той жа час гэта зусім арыгінальны і самабытны мастацкі твор: ён носіць яскравы адбітак характэрных своеасаблівасцей творчай індывідуальнасці паэта.

Цэнтральнае месца ў паэме займае апісанне вяселля, і гэта – асноўны матыў выстаўкі. Акрамя дакументальных матэрыялаў, што тычацца паэмы, на выставе прадстаўлены традыцыйныя беларускія вясельныя строі з Музея старажытнабеларускай культуры, сучасныя вясельныя сукенкі, прадстаўленыя салонам “Мірэй”, вясельныя фотаздымкі ХХ стагоддзя і сучасныя вясельныя фотаздымкі маладога таленавітага фатографа Паўла Мядзведзева.

Адкрыццё  выставы адбудзецца 7 мая 2010 года ў 18.00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча
Выстава працуе да 30 чэрвеня з 10.00 да 19.00

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Ажанiцца – не журыцца» в Минске, место проведения выставки  - «Литературный музей Максима Богдановича».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.