3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Шлях да Перамогі

Мероприятие уже прошло

27 красавіка 2010 г.  а 17-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскай выстаўкі плакатаў 1941-1945 гг. «Шлях да Перамогі», прысвечанай 65-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Ваенны  плакат, створаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з’яўляецца не толькі арыгінальным мастацкім творам, але і сапраўдным гістарычным дакументам, які нясе на сабе подых эпохі, подых вялікіх перамог. Адзываючыся на галоўныя і характэрныя падзеі часу, ён зваў на абарону Радзімы, пераконваў у справядлівасці вызваленчай барацьбы.

У сховішчах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі налічваецца каля 200 плакатных  лістоў 1941–1945 гг. выдання. Больш за 500 адзінак плакатаў захоўваецца  ў фондах Беларускага дзяржаўнага  музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

На  выстаўцы  «Шлях да Перамогі» будзе прадстаўлена 70  друкаваных арыгінальных плакатаў рознага фармату франтавой, тылавой, акупацыйнай і партызанскай тэматыкі; плакаты з шырока вядомай ў гады Вялікай Айчыннай вайны серыі  «Окна ТАСС» і з перыядычнай серыі блакаднага Ленінграда «Боевой карандаш».

Працавалі над імі вядомыя  майстры  савецкай плакатнай  графікі – М. Купрыянаў, П. Крылоў, М.Сакалоў, В. Дэні, І. Таідзэ, В. Іваноў, А. Какарэкін, В.Карэцкі,  Н. Ватоліна, Л. Галаванаў і інш.

У наведвальнікаў выстаўкі ёсць магчымасць убачыць плакаты беларускіх мастакоў С. Раманава, М. Гуціева, якія выдатна  працавалі ў тэме аднаўлення Мінска і праслаўлення беларускіх партызан.

У рамках святочнага мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя мультымедыйнага выдання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі «Паклонімся вялікім тым гадам...». Усіх прысутных чакае выступленне творчых калектываў.

Госці выстаўкі змогуць пазнаёміцца з шэрагам юбілейных і тэматычных выставак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прымеркаваных да Дня Перамогі і размешчаных па розных залах бібліятэкі. 
 
Тэл. для даведак:

293-29-80
293-27-67
226-15-37

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Шлях да Перамогі» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.