3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Са слаўнага роду Гарэцкіх

Мероприятие уже прошло

У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі  адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Са слаўнага роду Гарэцкіх: да 110-годдзя з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага”.

Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі (1900 – 1988), побач са сваім братам, класікам беларускай літаратуры Максімам Гарэцкім і сынам Радзімам Гарэцкім (акадэмікам НАН Беларусі, геолагам, геатэктонікам) – слынны прадстаўнік аднаго з найбольш вядомых беларускіх інтэлігенцкіх родаў ХХ стагоддзя. Выдатны беларускі вучоны-геолаг, акадэмік НАН Беларусі, доктар геолага-мінералагічных навук, заслужаны дзеяч навукі БССР, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР,  ён з’яўляецца аўтарам больш за 160 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій. На пачатку свайго творчага шляху вядомы вучоны ў галіне палітэканоміі, аўтар прац па этнастатыстыцы, сельскай і лясной гаспадарцы, філалогіі, Г.Гарэцкі атрымаў міжнароднае прызнанне як буйны спецыяліст у галіне геалогіі антрапагену. Ім распрацаваны навуковыя асновы новага напрамку геалагічнай навукі – палеапатамалогіі (вучэння пра рэкі мінулага).

Экспазіцыя юбілейнай выстаўкі дае наведвальнікам магчымасць прасачыць асноўныя этапы жыццёвага і творчага шляху славутага суайчынніка. Тут можна ўбачыць дакументы, якія адносяцца да часоў яго навучання ў Горацкім каморніцка-агранамічным вучылішчы, Пятроўскай (Ціміразеўскай) сельскагаспадарчай акадэміі ў Маскве, працы ў Беларускай акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горках, Інстытуце беларускай культуры і Беларускім НДІ сельскай і лясной гаспадаркі.

Шырока прадстаўлены таксама дакументы, што сведчаць пра працу Г.Гарэцкага ў складзе розных інжынерна-геалагічных арганізацыях СССР  і пра яго ўдзел у будаўніцтве буйных гідратэхнічных збудаванняў краіны.

Не засталася па-за ўвагай арганізатараў выстаўкі дзейнасць вучонага ў Акадэміі навук БССР  на пасадзе загадчыка лабараторыі геалогіі і палеапатамалогіі антрапагену інстытута геахіміі і геафізікі, а таксама на чале такіх навуковых арганізацый, як Камісія па вывучэнні чацвярцёвага перыяду АН СССР і Савецкая секцыя міжнароднага саюза па вывучэнні чацвярцёвага перыяду (INQUA), у складзе рэдкалегій розных навуковых выданняў.

Шырока выкарыстаны ў экспазіцыі фотаздымкі розных гадоў. Многія з іх сведчаць аб значных падзеях з жыцця юбіляра. Г.Гарэцкі паўстае на фота разам з роднымі і блізкімі, побач з вядомымі дзеячамі навукі і культуры.

Выклікае цікавасць і эпісталярная частка экспазіцыі, якая склалася з  перапіскі Г.Гарэцкага з роднымі, з айчыннымі вучонымі М.Ганчарыкам, П.Рагавым, М.Улашчыкам, дзеячамі савецкай геалагічнай навукі У.Сукачовым, К.Маркавым, П.Дарафеевым, з пісьменнікамі Я.Коласам, К.Крапівой, У.Дубоўкам, М.Лужаніным і інш.

Раздзел экспазіцыі пад назвай “Прызнанне заслуг” аб’ядноўвае дакументы, якія сведчаць аб прысваенні Г.Гарэцкаму ганаровых званняў, аб узнагароджанні яго дзяржаўнымі ўзнагародамі, шматлікія віншавальныя адрасы і г.д.

І, нарэшце, адно з найважнейшых месцаў  ў экспазіцыі займаюць кнігі. Сярод іх навуковыя працы Г.Гарэцкага розных гадоў: складзены сумесна з М.Гарэцкім “руска-беларускі слоўнік” (1918), усе манаграфіі вучонага, у т.л. «Аллювий великих антропогеновых прарек Русской равнины. Прареки Камского бассейна”(1964), “Формирование долины р.Волги в раннем и среднем антропогене. Аллювий Пра-Волги” (1966),  “Аллювиальная летопись Великого Пра-Днепра” (1970), “Особенности палеопотамологии ледниковых областей (на примере белоруссого Понеманья”; 1980) і інш., а таксама асобныя артыкулы. Акрамя таго, экспануюцца кнігі з дароўнымі надпісамі вядомых навукоўцаў, адрасаванымі Г.Гарэцкаму, і літаратура, прысвечаная жыццю і дзейнасці вучонага.

Пры падрыхтоўцы выстаўкі шырока выкарыстоўваліся дакументы захоўваецца з асабістага рукапіснага архіў Г.Гарэцкага і геалагічнага кнігазбору вучонага, што захоўваюцца  ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа. Велізарны уклад у арганізацыю выстаўкі зрабіў і акадэмік Р.Г.Гарэцкі, які даў дазвол на выкарыстанне ў экспазіцыі каштоўных дакументаў са свайго хатняга архіва, які адносяцца да жыцця і дзейнасці яго славутага бацькі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Са слаўнага роду Гарэцкіх» в Минске, место проведения выставки  - «Библиотека №7 им. Якуба Коласа».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.