3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Краявід 2010

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

У экспазіцыі будуць прадстаўлены творы мастакоў-пейзажыстаў Беларусі, сябраў БСМ, створаныя на працягу апошнега дзесяцігоддзя.

Пейзажны жывапіс Беларусі мае свае адметныя і дастаткова глыбокія традыцыі, вытокі якіх бяруць пачатак у XIX стагоддзі і звязаны з творчасцю Вікенція Дмахоўскага, Івана Хруцкага, Апалінарыя і Іпаліта Гараўскіх, Фёдара Ясноўскага і інш. На рубеж XIX – XX стагоддзяў прыпадае першы бліскучы росквіт беларускага пейзажу. Жывапісныя творы яго лепшых прадстаўнікоў – Фердынанда Рушчыца, Генрыха Вейсенгофа, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Станіслава Жукоўскага, – з’яўляюцца класікай выяўленчага мастацтва не толькі Беларусі, але і памежных з ёй краін. 

Складаны шлях стылістычнага развіцця прайшоў пейзажны жанр на працягу ХХ стагоддзя: ад узнёсла-лірычных краявідаў настрою і эксперыментальных ландшафтных кампазіцый 1910-х–1920-х гг., якія дэманструюць захапленне наватарскімі сродкамі выразу, запазычанымі з еўрапейскага імпрэсіянізма, мадэрна, авангардных плыняў, да годнай стрыманасці пейзажнага жывапісу 1930-х–1950-х гг., калі ў іерархіі жанраў савецкага маствацтва пейзаж разам з нацюрмортам апынуліся на самым ніжнім прыступку: ім не хапала ідэалагічнай актуальнасці і тэматычнасці, але менавіта гэта і дазваляла мастакам-пейзажыстам захоўваць творчую незалежнасць. Ад суровай героікі і павышанай выразнасці кампазіцыі і колера, уласцівых беларускаму мастацтву краявіда 1960-х і дэкаратыўнай манументальнасці 1970-х гг. да разнастайнага творчага шматгалосся 1980-х–1990-х.

Выстаўка “Краявід – 2010” мае на мэце даць уяўленне пра эвалюцыю пейзажнага жанра ў беларускім жывапісе на працягу 2000 – 2009 гг., адзначыць яго новыя здабыткі і акрэсліць далейшыя верагодныя шляхі развіцця жанра.

Выстаўка будзе экспанавацца штодзённа, акрамя панядзелка, з 11 да 19 гадзін. 23 красавіка а 16 гадзіне адбудзецца грамадскае абмеркаванне выстаўкі, у якім прымуць удзел мастацтвазнаўцы, мастакі, журналісты, студэнты творчых вышэйшых навучальных устаноў, аматары жывапісу.

Ірына Скварцова, прэс-аташэ выстаўкі,
кандыдат мастацтвазнаўства

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Краявід 2010» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.