3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Двое ў горадзе

Мероприятие уже прошло

Жанр Тематическая выставка

Людміла Шчамялёва нарадзілася 25 красавіка 1960 г. у Мінску.
Ігар Рымашэўскі нарадзіўся 25 лістапада 1959 г. у Мінску.

Людміла і Ігар разам вучыліся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1975 – 1979 гг.). Пасля яго заканчэння Людміла пачала займацца самастойнай творчасцю, а Ігар працягваў адукацыю ў сёнішняй Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1982 – 1987 гг.) Такім чынам, з 1979 года творы Людмілы, а з 1982 года творы Ігара  можна было ўбачыць на  рэспубліканскіх і міжнародных выставах.

Разам мастакі займаюцца не толькі жывапісам, але і дэкаратыўна-прыкладным і манументальным мастацтвам. У работах мастакоў вы заўважыце сваеасаблівае бачанне свету, усмешку, іранічны позірк на навакольны свет.

Асноўныя тэмы твораў – гарадскі фальклор, вясковы гумар, узаемаадносіны людзей, краявід і жывёлы, асабліва хатнія - каты і сабакі. Тэма жывёльнага свету адна з самых любімых і цікавых, у чым можна ўпэўніцца, паглядзеўшы працы Ігара і Людмілы.

Творы мастакоў знаходзяцца ў зборах музеяў, галерэй, у прыватных калекцыях Беларусі, ФРГ, ЗША, Італіі, Францыі, Расіі, Галандыі, Ірландыі, Польшчы, Японіі, Грэцыі, Ізраіля, Іспаніі, Швейцарыі, Украіны, Чэхіі , Літвы...

Гэтыя мастакі - вельмі актыўныя, захопленыя творчасцю асобы. Пазітыўны настрой іх работ наладкоўвае гледача на станоўчыя эмоцыі. І ў гэтым вы ўпэўніцеся, наведаўшы нашу выставу.

Выстава працуе з 11.00 да 19.00, штодзень, акрамя панядзелка.
Даведкі па тэлефонах: (017) 288 15 49, (029) 550 31 81.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Двое ў горадзе» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.