Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Шляхецкі скарб

Мастацкая выстава “Шляхецкі скарб”, на якой прадстаўлена аўтарская каллекцыя сцэнічных касцюмаў, далучае гледача да дыялога аб загадках і таямніцах беларускай зямлі. Вядомы ўсяму свету род Радзівілаў і тайны яго замкавага комплексу ў Нясвіжы, загадкавыя гісторыі, звязаныя з будаўніцтвам замка ў Гальшанах, легенды Мірскага замка – усё гэта знаходзіць адлюстраванне ў сучасным мастацтве. Аўтар, Наталля Смаляк, выкарыстоўваючы сваю мастацкую манеру для даследвання эстэтычнага і эмацыянальнага састаўляючага нацыянальнага касцюма, фіксуе вопыт нацыянальнага наследдзя і пераасэнсоўвае яго праз сваё мастацкае бачанне. Звяртаючыся да эстэтычных кодаў мінулага і выкарыстоўваючы традыцыйныя тэхнікі – вышыўку, аплікацыю, аўтар стварае сучасныя сцэнічныя касцюмы, якія маюць непаўторную структуру формы і выразную сцэнічную вобразнасць. Такім чынам, сцэнічныя касцюмы становяцца прадметам шматузроўневага дыялага паміж мінулым і сённяшнім, спадчынай і сучаснасцю, традыцыяй і навацыяй.

На выставе прадстаўлена аўтарская каллекцыя сцэнічных касцюмаў, створаная па матывах гістарычных касцюмаў XVI – XVII стагоддзяў. Тут можна ўбачыць як ужо вядомыя касцюмы з серый “Чорная Панна” (2000 – 2003 гг.) так і новыя, якія раней нідзе не экспанаваліся, з серыі “Шляхецкі скарб” (2009 – 2010 гг.), а так сама касцюмы з серыі “Белая Панна” (2009-2010 гг.).

Наталля Смаляк – выпускніца кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, член Беларускага саюза  мастакоў, лаурэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў з’яўляецца прадстаўніком маладога пакалення мастакоў, якія паспяхова працуюць у галіне сцэнічнага касцюма і мастацкага тэкстылю. Ужо зараз яе работы з’яўляюцца ўпрыгожваннем шматлікіх творчых калектываў, якія працуюць у Беларусі, Польшчы, Літве, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Украіне, Малдове, Казахстане.
Куратар праекта - дырэктар мастацкай галерэі  “Універсітэт культуры” Дзяніс Барсукоў

Адкрыццё - 16 красавіка (пятніца) ў 17.00. Пад час адкрыцця адбудзецца дэфіле-прэзентацыя сцэнічных касцюмаў, выступіць спеўны гурт “Тутэйшая шляхта”.

Мы  працуем: 11.00 – 19.00, вых. : нядзеля, панядзелак.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы