3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка графікі «Арт-лінія»

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика

31 мая а 17-й гадзіне ў галерэі "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ІV Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі "Арт-лінія".

З усіх відаў выяўленчага мастацтва менавіта графіка развіваецца дынамічна, выкарыстоўваючы навейшыя тэхналогіі: камп’ютарныя праграмы, фотаэксперымент, а таксама ўльтрасучасныя віды друку і змешаныя тэхналогіі. Побач з гэтым цікавасць да класічных графічных тэхнік на страціла сваёй актуальнасці. Высокае майстэрства лініі і штрыха дазваляе ўвасобіць самыя смелыя ідэі.

У гэтым годзе побач з выстаўкай сучаснай графікі будзе прадстаўлена і рэтрапраграма, якая ўключае калекцыю рэпрадукцыйнай французскай графікі XIX-пач. XX стст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Экспанавацца рэтрапраграма будзе ў галерэі "Атрыум". Выстаўка складаецца з 56 работ, якія выкананы ў розных графічных тэхніках: афорт, літаграфія, разцовая гравюры на медзі. Сярод аўтараў: П. Маро, К. Феўр, Э. Бюлан, А. Лалоз, А. Лекуто, Э. Шыке, Л. Журно, А. Дзідзьен. Многія з гэтых майстроў рэпрадуцыравалі ў свой час работы такіх вялікіх майстроў як Веласкес, Хальс, Энгр, Рубенс, Рэмбрандт і інш.

Ганаровымі гасцямі "Арт-лініі" за мінулыя гады былі знакамітыя ва ўсім свеце – Карла Акардзі (Італія), Джорджа дэ Кірыка (Італія), Фелікс Караль (Славенія). У гэтым годзе ганаровы госць выстаўкі – народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесар Арлен Кашкурэвіч.

Выстаўка "Арт-лінія" павінна раскрыць новыя перспектывы графікі, яе вялікі патэнцыял, здольнасць пастаянна абнаўляцца, адкрываць магчымасці для пошуку і эксперыментаў; акрэсліць сённяшні стан графікі, яе месца ў творчасці сучасных мастакоў Еўропы; пасадзейнічаць усталяванню творчых кантактаў.

Тэл. для даведак: 293-27-67
Е-mail: pr@nlb.by    
прасп. Незалежнасці, 116, 2-гі паверх

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка графікі «Арт-лінія»» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.