3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Чароўная Беларусь

Мероприятие уже прошло

У Міністэрстве культуры Беларусі пры падтрымцы  Нацыянальнага мастацкага музея 6 красавіка 2010 года а 16-й гадзіне адкрываецца фотавыстаўка “Чароўная Беларусь”.

Экспазіцыя  прысвечана нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыне і складаецца з 42 здымкаў, зробленых у розных рэгіёнах Беларусі.

Даведачна: Гісторыка-культурная спадчына – гэта матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці, створаныя народам Беларусі, якія маюць вялікае значэнне для захавання і развіцця нацыянальнай самабытнасці, з’яўляюцца сведкамі нястомнай працы нашых продкаў, іх таленту і творчага пошуку.

Найбольш  адметныя матэрыяльныя аб’екты (помнікі  архітэктуры, гісторыі, мастацтва, археалогіі, запаведныя мясціны) і нематэрыяльныя праяўленні творчага чалавека (звычаі, традыцыі, абрады, фальклор) уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, у якім на 2010 год налічваецца 4911 помнікаў археалогіі, архітэктуры, горадабудаўніцтва, гісторыі, мастацтва, запаведных мясцін.

На  фотавыстаўцы “Чароўная Беларусь” вядомымі айчыннымі фотамайстрамі прадстаўлена толькі невялікая частка гісторыка-культурнай спадчыны нашай Бацькаўшчыны з яе прыгожымі прыроднымі куточкамі, якая дае яскравае ўяўленне аб унікальных мясцінах і таленце нашага народа.

Сярод работ – Мірскі, Нясвіжскі, Навагрудскі, Лідскі замкі; Мінская і Шклоўская ратушы; Полацкі Сафійскі Сабор XI-XVIII ст.ст., цэрквы Барысаглебская (Каложская) XII ст. у Гродне, Праабражэнская і Спаса-Еўфрасіньеўская XII ст., Касцёл Божага Цела XVI у Нясвіжы, Мураванкаўская царква-крэпасць XVI ст. у Шчучынскім раёне; маляўнічыя куткі азёрнай Мядзельшчыны, нацыянальных паркаў “Браслаўскія азёры”, “Прыпяцкі” і інш.

Фотавыстаўку  адкрываюць намеснік Міністра культуры Тадэуш Стружэцкі, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, фотамастакі Сяргей Плыткевіч, Юрый Іваноў, Уладзімір Багданаў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Чароўная Беларусь» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный художественный музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.