3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Планета Беларусь

Мероприятие уже прошло

У рамках Года роднай зямлі і Года фатаграфіі ў Беларусі адбудзецца адкрыццё выстаўкі фотамастака Сяргея Плыткевіча “Планета Беларусь”.

Сяргей Плыткевіч – вядомы фотамастак, аўтар фотаальбомаў “Мая Беларусь”, “Беларуская экзотыка”,  “Ад Полацка пачаўся свет”, “Палессе”, “Нечаканая Беларусь”, здымкаў для мноства пуцяводнікаў, календароў, камплектаў паштовак, брашур і плакатаў. Па выніках рэспубліканскага конкурса “Мастацтва кнігі” фотаальбомы яго выдавецтва “Рыфтур” на працягу апошніх трох гадоў прызнаюцца лепшымі, у персанальнай намінацыі Сяргей Плыткевіч прызнаны “Фотамастаком года” ў 2007 годзе.

На выстаўцы можна ўбачыць Беларусь з вышыні птушынага палёту, самыя нечаканыя вобразы нашай краіны. Сваімі творамі аўтар жадае даказаць, што прыгажосць можна знайсці ў любым кутку нашай зямлі. Гэта можа быць звычайнае балота, павалены лес ці невялічкае возера. Галоўнае – мець магчымасць убачыць гэтую прыгажосць і данесці яе да гледача. Экспанаты выстаўкі выклікаюць у наведвальніка дзівоснае пачуццё ад судакранання з хараством і чысціней нашай роднай зямлі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Планета Беларусь» в Минске, место проведения выставки  - «Государственный литературный музей Янки Купалы».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.