3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Фотавыстава Вячаслава Алешкі «Беларусь запаведная»

Мероприятие уже прошло

18 сакавіка 2010 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася фотавыстава Вячаслава Алешкі «Беларусь запаведная», прысвечаная багаццю і прыгажосці роднай прыроды. Дзівосныя пейзажы і малюнкі фотапалявання, якому аўтар прысвяціў болей за сорак гадоў, раскрываюць хараство і гармонію царства беларускай прыроды.

Нарадзіўся Вячаслаў Алешка ў невялікай вёсцы Хінолаўка на Случчыне. Фатаграфіяй захапіўся ў ранняй маладосці і захаваў гэтае захапленне на ўсё жыццё, прайшоўшы шлях ад простага рабочага да намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

На выставе «Беларусь запаведная» дэманструюцца каля 70 фотаработ зробленых за апошнія 15 год і гэта толькі частка унікальнай калекцыі аўтара. Фотаработы В.Алешкі – гэта лічбавы друк на палатне па нямецкай тэхналогіі.

Фотамастак перакананы, што мастацкая фатаграфія – цудоўны спосаб захаваць непаўторныя імгненні зменлівага свету і падараваць людзям магчымасць адкрыць для сябе дзівосны і таямнічы свет прыроды, адчуць яго дабратворны ўплыў на нашыя душы. Краіна, у якой мы жывём, – гэта неацэнны скарб, які мы павінны зберагчы для нашых дзяцей і ўнукаў.

Вячаслаў Алешка – аўтар сямі ілюстраваных яго ж здымкамі кніг пра прыроду. Першая – “З любоўю да прыроды” – выйшла ў 1977 годзе. Два наступныя фотаальбомы – “Спатканне з лесам” і “Сам-насам з прыродай” – прынеслі аўтару славу фотамайстра, які здольны паэтычна адлюстраваць усё багацце прыроднага свету. Захапленне ім і здольнасць занатаваць цудоўныя імгненні жыцця прыроды ўвасоблены і ў трэцім фотаальбоме аўтара “Беларусь запаведная”.

Майстар вядомы таксама сваімі замалёўкамі і фотарэпартажамі пра падарожжы не толькі па Беларусі, але і па Запаляр’і, Сібіры, Далёкаму Усходу Расіі і нават Афрыцы.

Персанальныя фотавыставы Вячаслава Алешкі праходзілі ў Мінску, Полацку, Клецку, Слуцку, Вільнюсе, у музеі нацыянальнага парка Белавежская пушча і паўсюль мелі вялікі поспех.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Фотавыстава Вячаслава Алешкі «Беларусь запаведная»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный художественный музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.