3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Мультыплікацыя

Мероприятие уже прошло

Мы прызвычаіліся лічыць навакольны свет трохвымерным. Сістэма каардынатаў засвойваецца намі са школы. Больш-менш мы навучыліся спраўляцца з прасторай, апісваць яе ў фізіка-матэматычных формулах ці ствараць яе ілюзіі ў мастацтве. Але існуе яшчэ адзін феномен, агрэсію якога мы адчуваем бесперапынна, ад якога мы не можам пазбавіцца, які з’яўляецца нашым блаславеннем і нашым праклёнам. Гэты феномен — час, чацвёртае вымярэнне, у якое мы змешчаны.

Перажыванне часу — галоўная тэма мультыплікацый Аляксея Лунёва. Следам за Блажэнным Аўгусцінам аўтар паўтарае: «Што такое час? Пакуль мяне не запытваюць, я гэта ведаю. Калі спытаюць — я губляюся». Задача мастака — быць успрымальным, пачуццёвым, эмацыйным. Быць лагічным — не яго функцыя. Мастак — праваднік, тонка настроены інструмент, што ўлоўлівае сігналы рэчаіснасці. Далей у працу ўключаецца філосаф, адаптуючы досвед мастака да рэальнасці, надзяляючы гэты досвед логікай. Затым падключаюцца матэматыкі і фізікі, падсумоўваючы і збіраючы формулы ў супольную працу. Гэтак нараджаецца новая карціна свету.

Не прэтэндуючы на вырашэнне галоўнага пытання метафізікі, Аляксей Лунёў дзеліцца сваім досведам узаемадзеяння з часам. У якасці медыума-правадніка ён абірае мультыпль, ускосна адсылаючы нас да творчасці Іозефа Бойса, які ўпершыню ўжыў гэты тэрмін у дачыненні да сваіх аб’ектаў. Экспазіцыя Лунёва ўключае ў сябе шэраг буйнафарматных аркушаў, пакрытых уручную графітным стрыжнем, дыгітальнае відэа, створанае ў калабарацыі з групай «Нервовая арганізацыя» (Ганна Сакалова, Алег Юшко (Дзюсельдорф)), фатаграфіі і інсталяцыю, што складаецца з некалькіх дзесяткаў зааморфных аб’ектаў. Незлічоныя сляды алоўка, тыражаваныя ўручную «аднолькавыя» аб’екты ці іх «ажылыя» 3D-вобразы, — усё гэта Аляксей Лунёў надзяляе значэннем мультыпля, шматкроць паўторанай адзінкі. Працэс іх тыражавання — па сутнасці паслядоўнасць — адэкватны і ідэнтычны для аўтара працэсу перажывання часу. Паслядоўнасць і ёсць час.

Нягледзячы на тое, што частка аб’ектаў была паказана на выставах у галерэі «Raskolnikow» (Дрэздэн), на міжнародным фестывалі галерэй сучаснага мастацтва «ARTVILNIUS'09», а таксама ўвайшла ў каталог біенале «Тырана-1», праект «Мультыплікацыі» — прэм’ера, падрыхтаваная адмыслова для галерэі «Ў».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Мультыплікацыя» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.