3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Colorfest

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

15 чэрвеня a 17-й гадзіне ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 2-гі паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ІІ Мінскай міжнароднай біенале сучаснага жывапісу «COLORFEST».

Арганізатарамі  мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і грамадскае аб’яднанне «Міжнародная гільдыя жывапісцаў». Галоўны куратар праекта – мастак Фёдар Ястраб.

Мінская міжнародная біенале сучаснага  мастацтва «Colorfest» адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ўжо другі раз. Гэты мастацкі праект спрыяе стварэнню станоўчага іміджу Беларусі на еўрапейскай мастацкай прасторы, падтрымлівае аўтараў, якія ствараюць работы інавацыйнай, артыстычнай якасці. «Colorfest» з’яўляецца дэманстрацыяй тых відавочных змен, якія пад уплывам штодзённай рэчаіснасці адбываюцца ў жывапісе.

У  гэтым годзе ўдзел у біенале  возьмуць мастакі з Беларусі, Украіны, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Італіі, Расіі  і інш. Яны прадставяць больш  за 140 работ у рознай тэхніцы выканання.

Ганаровым госцем IІ Мінскай міжнароднай біенале сучаснага мастацтва выступіць Рафаэль дэ Роза, італьянскі мастак, уладальнік Гран-пры          «Colorfest-2008». Яго персанальная выстаўка размесціцца ў галерэі «Панарама» (22-гі паверх).

У межах праекта будзе арганізаваны конкурс, вынікі якога падвядзе аўтарытэтнае Міжнароднае журы на чале з народным мастаком Беларусі Гаўрыілам Вашчанкам.  Пераможцам будуць уручаны дыпломы.

Экспазіцыя  «Colorfest» будзе разгорнута ў галерэях «Атрыум», «Ракурс», «Лабірынт» і «Панарама». Выстаўка працягнецца да 13 жніўня.

Тэл. для даведак: 293-27-67, 293-28-23, 293-28-33.
Е-mail: pr@nlb.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Colorfest» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.