3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

State of mind

Мероприятие уже прошло

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, Амбасада Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, Шведскі інстытут прадстаўляюць праект “State of mind” (Стан розуму).

Аніка Карлсан Рыксан і Анна Віёла Хальберг (Швецыя)

Яны працуюць як індывідуальна, так і разам у камандзе ў сферы стварэння  мастацкіх відэаінсталяцый, а таксама займаюцца куратарскай дзейнасцю. Іх супольная праца базуецца на эксперыментальным дакументальным даследаванні з інтэрв’ю і партрэтамі ў якасці адпраўной кропкі. Цэнтральнымі з’яўляюцца пытанні агульнай і групавой самасвядомасці. Фота і відэаматэрыялы прадстаўлены ў трохмернай інсталяцыі ў цесным звязку з семінарамі і майстар-класамі. Працы ўключаюць ў сябе дасканалае даследаванне і падаюцца ў выглядзе мастацкіх інсталяцый, якія можна інтэрпрэтаваць самымі рознымі спосабаві.  З аднаго боку, вялікі інтарэс выклікаюць адносіны і тая напружанасць, што ўзнікаюць на мяжы фота- і відэавобразаў, а з іншага боку, цікавым з’яўляецца стварэнне спадчыны праз пасярэдніцтва вуснага аповеду і віртуальнай вобразнасці ў калектыўнай памяці.
Адкрыццё: 5-га сакавіка ў 19.00
Урачыстае адкрыццё – Уле Вэстберг, дырэктар Шведскага інстытута, і Анна Экберг, супрацоўнік пасольства Швецыі ў Мінску.

Апісанне:
Праект «Стан розуму» даследуе этычныя, юрыдычныя, сацыяльныя аспекты жыцця прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў у Расіі, факусуючыся на лесбіянках і бісэксуальных жанчынах. Тэмай дыскусіі выступаюць дэфіцыт vs. магчымасці, дачыненне vs. адчужэнне,  прадвызначаная- vs. абраная ідэнтычнасць. 
Асновай працы з'яўляюцца персанальныя гісторыі і групавыя партрэты. Падчас сваіх паездак у Пецярбург з 2006 па 2008 гады мастакі супрацоўнічалі з рознымі арганізацыямі, актывістамі і асобнымі прадстаўнікамі грамадства. 
«Стан розуму» прадстаўляе сабой дыскусію на тэму інтэркультурных перспектываў палітыкі ідэнтычнасці. Гісторыі заснаваны на дакументальным матэрыяле, які збіраўся ва ўмовах поўнага даверу людзей, у якіх браліся інтэрв’ю, да мастакоў падчас збору дадзеных. Цэнтральнымі пытаннямі сталі пытанні лідэрства, дэмакратыі і правоў чалавека. 
На сямі маніторах адначасова 39 чалавек з палітычнага і персанальнага пункту гледжання апісваюць жыццё ў Пецярбургу ў ракурсе праблем сэксуальных меншасцяў, Усходу і Захаду, прыватных сітуацый і канфрантацый, а таксама сваё бачанне будучыні. Сярод іх людзі ад 17 да 67 гадоў, студэнткі, журналісткі, псіхолагі, стрыптызёркі, дактары, офісныя работнікі, кіроўцы, паэткі, юрысты, навуковыя супрацоўнікі, прадпрымальніцы, рок-зоркі, гаспадыні дому і г.д. Відэаінсталяцыя ўяўляе сабой групавы партрэт з выявай Нявы на заднім плане. На фотаздымках вялікага фармату сябры і сямейнікі збіраюцца ў гістарычных месцах Пецярбурга. 

05 сакавіка, пятніца а 17-й гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная новаму праекту “State of Mind”

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
17 марта 2010 в 11:22

Собрались идти с подружкой.. но решили, что нас не правильно поймут там :)

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «State of mind» в Минске, место проведения выставки  - «Ў галерэя сучаснага мастацтва».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.