3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Цёплае дрэва - халодны метал

Мероприятие уже прошло

Адамовіч Ю.І. нарадзіўся 24.06.1949 года, у горадзе Мінску. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1971). Працаваў інжынерам у Беларускім дзяржаўным інстытуце па праектаванню прадпрыемстваў харчовай прамысловасці (1971–973), мастаком–выканаўцам на Мінскім мастацка-прамысловым камбінаце (1974), мастаком, старшым мастаком Мінскага паштампта (1975–1987). У 1980 годзе скончыў завочнае аддзяленне ў інстытуце павышэння кваліфікацыі па спецыяльнасці «мастак–афарміцель». Выкладаў малюнак і гісторыю мастацтваў у сярэдняй школе № 51 горада Мінска. З 1994 года – вольны мастак. З’яляецца членам грамадскага аб’яднання Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

Поле дзейнасці Юрыя Адамовіча –мастацкая апрацоўка дрэва і металу. Работы выкананы ў змешанай тэхніцы, якая аб’ядноўвае ў сабе два розных віда мастацтва: разьбу па дрэву і халодную, ручную, прарэзаную, аб’ёмную чаканку. У разьбе па дрэву, выкарыстоўваюцца ў асноўным хвойныя пароды, якія растуць у беларускіх лясах. Дрэва падвяргаецца складанай тэрмічнай апрацоўцы з наступнай паліроўкай. Металічныя дэталі выкананы з латуні альбо медзі, як больш адпаведныя па тону драўлянай частцы работы. Пасля падгонкі дэталі апрацоўваюцца кіслотамі, затым паліруюцца, збіраюцца ў адзінае цэлае і спайваюцца. Юрый Іосіфавіч выкарыстоўвае арыгінальную тэхналогію апрацоўкі матэрыялаў, якая існавала ў часы Вялікага Княства Літоўскага, пераасэнсоўвае традыцыйныя тэхналагічныя працэсы, развівае іх і ўдасканальвае. Сярод яго работ дэкаратыўныя пано, карпусы насценных гадзіннікаў, посуд і г. д.

Творы Ю. Адамовіча знаходзяцца ў калекцыях больш чым 100 краінах свету. За гады творчай дзейнасці майстрам выканана прыкладна 7 тысяч работ. Ён з’яўляецца дыпламантам шматлікіх выставак і конкурсаў: лаўрэат конкурса разьбяроў «Славянскі базар у Віцебску – 2005» у намінацыі «Твор дэкаратыўнага мастацтва»; пераможца выставы «Свет захопленых – 2007» у намінацыі «Мастацкі метал» (НВЦ «Еўразія», горад Санкт-Пецярбург); узнагароджаны дыпломам і медалём «За карысныя працы» на V міжнароднай усерасійскай выставе «Падарунак» (ВЦ «Манеж», горад Санкт-Пецярбург) і шмат іншых.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Цёплае дрэва - халодны метал» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.