3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Жылі-былі…

Мероприятие уже прошло

 

Арганізатары выстаўкі: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Ізраільскі культурны цэнтр пры Пасольстве Дзяржавы Ізраіль ў Рэспубліцы Беларусь, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Польскі інстытут ў Мінску

Мастакі: Ірэна Абольскі, Марта Агонэк, Юрый Алісевіч, Наталля Армата, Юта Баўэр, Ротраўт Сузанэ Бернэр, Надзя Будэ, Каця Венэр, Філіп Вэхтэр, Джэкі Гляйх, Мікалай Казлоў, Аляксандра Катарска, Раман Карчмарчык, Каралінэ Кер, Караліна Корнэк, Агнешка Кручэк-Антаневіч, Юстына Марчэўска, Катажына Самборэк, Валерый Славук, Наталля Сустава, Раман Сустаў, Павел Татарнікаў, Аляксандра Твардокэнс, Юстына Тжаска, Нікалаўс Хайдэльбах, Сібілэ Хайн, Ганна Чэх, Аксель Шэфлер, Клаўс Энзікат, Вольф Эрлбрух, Эва Юшчук, Вера Ягоўдзік, Янош

Адкрыццё выставы 10 лютага 2010 г. у Музеі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Мінск, вул. Сурганава, 14а)

Выстава працягне сваю працу ў Мінску да 7 сакавіка.

Пасля паказу ў Мінску выстава будзе прапанавана ўвазе гледачоў ў Магілёве, Гомелі, Баранавічах, Брэсце, Гродна і Віцебску.

Сусветнай мастацкай культуры вядома нямала прыкладаў выдатных твораў кніжнага мастацтва. Мастацтва кнігі – своеасаблівы сінтэз літаратуры, выяўленчага мастацтва і дызайну.

Стварэнне ілюстрацый для дзіцячай кнігі – задача не самая простая. Бо зададзеная плошча малюнка, перадвызначанасць фарбаў тыпаграфскага друку могуць абмяжоўваць фантазію і пошук мастака. Мастак, а тым больш ілюстратар дзіцячай кнігі, мусіць быць вельмі рознабаковай асобай: і філосафам, і гісторыкам, і, вядома ж, майстрам сваёй справы. Варта ўлічваць і тое, што сённяшнія дзеці з маленства прывучаны да тэлевізійнай і камп’ютэрнай анімацыі. Дзіця – перш за ўсё глядач, і прыцягнуць яго ўвагу да чагосьці непадобнага на сённяшнія формы усярэднена-стандартнай трансфармацыі натуры не так і лёгка.

Тым цікавей убачыць творы мастакоў з Беларусі, Германіі, Ізраіля і Польшчы, якія працуюць у жанры дзіцячай кніжнай ілюстрацыі. Дыяпазон прадстаўленых на выставе тэхнік вельмі шырокі: ад танчэйшых акварэльных работ да шаўкаграфіі, ад гуашу і пастэлі да выразкі нажом на цялячым пергаменце, ад малюнка пяром да калажа і эксперыментальных лічбавых формаў. Адрозніваюцца і пазіцыі мастакоў: ад абсалютна сур'ёзнай да наіўнай, ад іранічнай да скептычнай. Высокая якасць і цудоўная разнастайнасць – вось асноўныя характарыстыкі прадстаўленых работ.

11 лютага 2010 г. у Галерэі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (вул. Сурганава, 14) адбудзецца канферэнцыя «Сучасная дзіцячая кніжная ілюстрацыя» з удзелам мастакоў і мастацтвазнаўцаў з Беларусі, Ізраіля, Польшчы і Францыі. Пачатак аб 11 гадзіне. Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Жылі-былі…» в Минске, место проведения выставки  - «Музей белорусской государственной академии искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.