3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Валянціна Шоба: «Светлае Свята Раства»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

Раство  — свята, у якім аб'ядноўваюцца  язычніцкая і хрысціянская традыцыі ў агульнай, вечнай чалавечай і  Боскай мудрасці. Гэта свята ўвасабляе ўяўленні пра аднаўленне жыцця прыроды і духоўнае адраджэнне чалавецтва.

Людзі ў гэты дзень услаўляюць Нараджэнне Хрыста і з'яўленне новага свету  — свету дабрыні і надзеі. Бог паслаў Свайго Сына на зямлю, каб збавіць людзей ад граху, дараваць сэрцу чалавека спакой, а яго бессмяротнай душы – надзею на выратаванне для вечнага жыцця. Свята Нараджэння Хрыстова — гэта свята міру чалавецтва з Богам, спагады паміж людзьмі і чалавека з самім сабой. Гэта нараджэнне вечнага, духоўнага, незаходзячага сонца.

Выстава «Светлае Свята Раства» мастачкі Валянціны Шоба прысвечана менавіта гэтаму святу – святу Раства. Больш за 30 работ, выкананых у змешанай тэхніцы, адлюстроўваюць духоўнасць і любоў, магічнасць і казачнасць, спакой і спагаду атмасферы свята.

Мастачка  нарадзілася ў горадзе Мозыр Гомельскай вобласці. Жыве і працуе ў Гродне. Пасля заканчэння Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка паступіла ў 1989 годзе ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графікі. Вучылася ў прафесара В.Шаранговіча, прафесара У.Савіча.

З 1985 года Валянціна Шоба пачала ўдзельнічаць у выставах. З’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў. Адзначана прэміяй за лепшую працу года ў галіне графікі (1992 г.), заахвочвальнай прэмія на выставе моладзі «Час, асоба, прастора» (1998 г.), узнагароджана медалём за дасягненні ў выяўленчым мастацтве (1998 г.), прэміяй «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» імя А. Дубко (2004 г.).

Працы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Валянціна Шоба: «Светлае Свята Раства»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.