Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Малабюджэтны рай

Мероприятие уже прошло

24 снежня 2009 года ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў», размешчанай па адрасе: праспект Незалежнасці, 37а, адкрываецца выстава «Малабюджэтны рай». Аўтары праекта — Ганна Балаш, Аляксей Андрэеў, Даніла Парнюк. Куратар праекта — Алена Папова.

«Малабюджэтны рай» — вынік разважанняў, спрэчак, вельмі адметнай працы, у тым ліку эмацыйнай. Нарэшце, гэта цікаўны эксперымент, спроба візуалізаваць памяць пра колішняе свята Новага года — тое самае, калі «неба было больш блакітнае, а кавуны — больш салодкія». Аўтары праекта імкнуліся сродкамі ўжытковага і фатаграфічнага мастацтва ўзнавіць мадэль і атмасферу, бадай, самага шчырага свята на свеце, воблака шчасця, якое ахутвае нас і нашых блізкіх на кароткі і таму асабліва дарагі час.


Ёсць прадметы, якія амаль ва ўсіх, хто нарадзіўся ў краіне, якой ужо не існуе, выклікаюць адназначныя асацыяцыі з навагоднімі ўрачыстасцямі. Гэта не проста прадметы. Гэта знакі і сімвалы нашага ўспаміну пра шчасце. Іх небагата: яны змяшчаюцца ў адну-дзве старыя скрынкі, у якіх захоўваюцца елачныя цацкі, лісты, фатаграфіі, віншавальныя паштоўкі… Часта мы перарастаем гэтыя рэчы, яны адасобленыя ад нас, але без іх мы, цяперашнія, немагчымыя. Гэтыя прадметы як элементы канструктара, з якога мы складаем сябе па-новаму. І калі штосьці губляецца, мы стараемся замяніць страту на нешта вельмі блізкае, падобнае.

«Малабюджэтны рай» — гульня з тымі прадметамі мінулага, якія для многіх сталіся алфавітам, літарамі якога мы пішам сябе сённяшніх. «Малабюджэтны рай» — свята асабістай прасторы, на якое аўтары праекта запрашаюць усіх, каму яны цікавыя.
 

Подробнее...

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы