3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«Таямнічы і чароўны свет мінулага: Беларусь у легендах і паданнях»

Мероприятие уже прошло

Жанр Книжная, Тематическая выставка

З 10 красавіка па 31 мая 2012 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае наведаць тэматычную кніжную выстаўку «Таямнічы і чароўны свет мінулага: Беларусь у легендах і паданнях».

На выстаўцы прадстаўлена звыш 300 дакументаў на рускай, беларускай і польскай мовах. Экспазіцыя складаецца з чатырох раздзелаў. Раздзел “Фальклорная скарбніца” ўключае здабыткі славутых збіральнікаў і даследчыкаў беларускага фальклору П. Шпілеўскага, П. Шэйна, Д. Бохана, А. Сержпутоўскага, М. Федароўскага і інш. У раздзеле “Ад продкаў у спадчыну” сабраны матэрыялы пра легенды і паданні, з якімі звязана паходжанне гарадоў і мястэчак, а таксама знакамітых гістарычных мясцін. Працягвае экспазіцыю раздзел “Маўклівыя сведкі прыроды”, які апавядае пра многія рэкі, азёры, крыніцы, камяні і дрэвы нашага краю, якія таксама маюць сваю непаўторную легенду. У заключным блоку экспазіцыі “Праз прызму мастацкіх твораў” прадстаўлены кнігі, у якіх пісьменнікі даюць паданню і легендзе другое жыццё. Фальклорныя сюжэты былі пакладзены ў аснову твораў паэтаў і празаікаў Я. Баршчэўскага, Ф. Багушэвіча, А. Міцкевіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, К. Буйло, У. Караткевіча, А. Карпюка, Р. Баравіковай і многіх іншых аўтараў.

Адрас: г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116, пам. 205, зала беларускай літаратуры.

Кантактны тэлефон:
293-27-58.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««Таямнічы і чароўны свет мінулага: Беларусь у легендах і паданнях»» в Минске, место проведения выставки  - «Национальная библиотека Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.