3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Living Colour

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

4 красавіка а 17.00 гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка жывапісу сябраў Беларускага саюза мастакоў “Living Colour”.

На выстаўцы “Living Colour” прадстаўлены работы розных мастацкіх накірункаў – ад рэалізму да абстракцыянізму. Галоўнае, што іх аб’ядноўвае – любоў і трапяткія адносіны да колеру. Менавіта фарбы і колер выконваюць тут вядучую, саліруючую партыю.

Колер мае неверагоднае значэнне. Існуе ўзаемадзеянне паміж колерам і часам, месцам – кожная краіна, кожны народ, кожная эпоха выбірае свае колер і фарбы.

Выставачны праект “Living Colour” нарадзіўся 20 год таму. Ідэя праекта належыць мастачцы Зоі Луцэвіч. Яго сутнасць – аб’яднаць жывапісцаў, канцэптуалістаў, скульптараў, керамістаў і іншых мастакоў, якія ў сваёй рабоце выбіраюць жывыя, сакавітыя колеры. Праект практычна не мае сталай экспазіцыі, ён мабільны, рухомы – адны работы змяняюць іншыя, адны колеры замяшчаюцца другімі. За час свайго існавання выстаўка была прадстаўлена ў розных краінах свету – Беларусі, Германіі, Італіі, ЗША, Румыніі і інш. У кожным горадзе, у кожнай краіне да яе далучаліся мясцовыя мастакі са сваімі фарбамі, традыцыямі, бачаннем свету.

На выстаўцы “Living Colour” у Нацыянальным гістарычным музеі экспануюцца работы сучасных беларускіх мастакоў – Зоі Луцэвіч, Святланы Катковай, Зоі Літвінавай, Анастасіі Хобатавай, Анастасіі Слабодчыкавай, Стаса Гурскага і іншых.



Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,

Штодня з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак

тэл. для даведак 327 43 22, 327 00 05

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Living Colour» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.