3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Цяжкае дзяцінства

Мероприятие уже прошло

3 красавіка 2012 года ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыецца выстава аўтарскай цацкі  Таццяны Гомзы “Цяжкае дзяцінства”.

Дызайнерская цацка ў творчасці Таццяны Гомзы займае асаблівае месца як форма свабоднай гульні мастака з навакольнай рэчаіснасцю. Трэба адзначыць адметнасць гэтых не зусім дзіцячых цацак-аб'ектаў, свядома закладзеную аўтарам у канструкцыю, –інтэрактыўнасць іх узаемадзеяння з гледачом, іх “прыязнасць” у адносінах да яго, магчымасць выкарыстання па сваім прызначэнні – для гульні як у пераносным (гульні вобразаў), так і ў літаральным сэнсе.

Выстава – шчыры зварот аўтара да гледача: “Вы ўпарта не жадаеце сталець? Вас ужо на ўсю моц тэрарызуе крызіс сярэдняга ўзросту, а пераходны ўзрост так і не скончыўся? Купляючы цацку свайму дзіцяці, Вы не можаце ўтрымацца і набываеце цацку і сабе? Проста ў Вас - цяжкае дзяцінства! І гэта не лечыцца... Застаецца толькі... Заставацца САБОЙ! Без усялякіх кампрамісаў і паўмераў!!! Тут Вы знойдзеце шчырае разуменне ў маёй асобе, а таксама сяброўскую падтрымку ў даверлівых сэрцах маіх смешных і дзіўных "пачварак"!”

Для стварэння цацак Таццяна Гомза выкарыстоўвае самыя розныя матэрыялы – металічныя дэталі бытавых прыбораў, якія выйшлі з ужывання, шрубкі, балты і гайкі, мэблевыя колы, пластык і дрэва, тэкстыль – усё што заўгодна, што пад руку трапіць.

Гэтыя пацешныя, прывабныя сваёй яркай энергетыкай і непрадказальнасцю цацкі, фармальна можна аднесці да стылю "трэш-арт”, так званага, "смеццевага мастацтва" – накірунку альтэрнатыўнага мастацтва, які адмаўляе бяздушнасць, стэрэатыпы і шаблоны, уласцівыя гламуру і камерцыйнаму мэйнстрыму. Але ў той жа час яны зусім не вызначаюцца грубасцю, брутальнасцю, амаль заўсёды ўласцівай гэтаму стылю. Цацкі Таццяны Гомзы па-дзіцячаму непасрэдныя, абаяльныя, добрыя і ўтульныя, нягледзячы на свой "жалезны" характар.

Таццяна Гомза – удзельніца шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў і праектаў. У выставах прымае ўдзел з 2006 года. З 2002 г. – выкладчык камп’ютарнай графікі Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў. З 2011 г. – выкладчык графічнага дызайну і камп’ютарнай графікі кафедры гуманітарных навук Інстытута бесперапыннай адукацыі БДУ.

Выстава будзе працаваць
з 3 па 17 красавіка 2012 года.

Наш адрас:
мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327 - 26 - 12. Мы працуем: 11.00 – 19.00

Выхадныя:
нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Цяжкае дзяцінства» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.