3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

«7. Агульнапольскае Біенале студэнцкай графікі. Познань 2011»

Мероприятие уже прошло

11 красавіка (серада) 2012 года а 18 гадзіне ў ВУП "Рэспубліканская мастацкая галерэя "ГА "Беларускі саюз мастакоў"  (г. Мінск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы  “7. Агульнапольскае Біенале студэнцкай графікі. Познань 2011”.

Мерапрыемства арганізавана пры супрацоўніцтве з Мастацкім Універсітэтам у Познані і Польскім Інстытутам у Мінску. У вернісажы возьмуць удзел куратары фестывалю праф. Міраслаў Паўлоўскі і праф. Стэфан Фіцнэр, а таксама прадстаўнікі Ўніверсітэта ў Познані.

На выставе будуць прадстаўлены працы студэнтаў амаль што з усіх вышэйшых мастацкіх устаноў, такіх як: Акадэмія мастацтваў у Варшаве, Вроцлаве, Кракаве, Катавіцах, Гданьску, Лодзі, а таксама Мастацкі ўніверсітэт ў Познані, Сілезскі ўніверсітэт у Цешыне, Універсітэт М. Складоўскай-Кюры ў Любліне і многія іншыя.

Усяго на выставе будуць прадстаўлены 96 прац 67 аўтараў.

Куратары біенале: “Развіццё розных графічных медыя, якое назіраецца ў апошнія гады, выклікала рэнесанс зацікаўленасці класічнымі графічнымі тэхнікамі, што знаходзіць рэальнае адлюстраванне на рынку мастацтва. Мэтай Біенале з’яўляецца вылучэнне найбольш цікавых творчых постацей сярод студэнцкай моладзі і аблягчэнне ім пачатку спелай творчай дзейнасці. Ужо пачатковая фаза падрыхтоўкі сустракаецца з вялікай зацікаўленасцю з боку навучальных і мастацкіх асяроддзяў усёй краіны, а конкурс збірае велізарную колькасць удзельнікаў. Да ўдзелу ў ім будуць запрошаны студэнты, а таксама выпускнікі, усіх мастацкіх навучальных устаноў у Польшчы.

Мы хочам вылучыць самыя цікавыя творчыя постаці сярод студэнцкай моладзі і аблегчыць ім пачатак плённай творчай дзейнасці. Дадзенае мерапрыемства стварае магчымасць уважліва прасачыць і параўнаць дасягненні графічных майстэрняў з мастацкіх навучальных устаноў цэлай Польшчы.
У склад журы БСГ уваходзяць вядомыя графікі, мастацтвазнаўцы, а таксама асобы з розных асяродкаў у краіне, звязаныя з распаўсюджваннем сучаснага мастацтва. Выстаўка пасля конкурсу з 1999 года заўсёды праходзіць у Гарадской галерэі “Арсенал” у Познані.

Выставу можна наведаць з 11 па 26 красавіка 2012 года, з 11.00 да 19.00 гадзін штодзённа, акрамя панядзелка.

Тэлефоны для даведак: (017) 288-15-49; (029) 550-31-81 – Палац мастацтва
(017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў

 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку ««7. Агульнапольскае Біенале студэнцкай графікі. Познань 2011»» в Минске, место проведения выставки  - «Дворец искусств».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.