3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка польскага фотамастака Войцеха Вільчыка «Нявінных вачэй няма»

Мероприятие уже прошло

Жанр Фото

4 красавіка 2012 г. у 17.00 у Музеі гісторыі горада Мінска адбудзецца адкрыццё выстаўкі польскага фотамастака Войцеха Вільчыка “Нявінных вачэй няма”. Выстаўка арганізавана сумесна з Польскім інстытутам у Мінску і галерэяй “Атлас мастацтва” (Лодзь, Польшча).

На выстаўке прадстаўлены каля 20 фотаработ Войцеха Вільчыка - фатографа, куратара, аўтара крытычных артыкулаў і эсэ, выкладчыка фоташкол. Войцех Вільчык нарадзіўся ў 1961 годзе, працуе і жыве ў Кракаве. Ён зъяўляецца адным з найбольш яскравых прадстаўнікоў кірунку “новай дакументалістыкі” ў польскай фатаграфіі.

Упершыню праект “Нявінных вачэй няма” быў паказаны ў галерэі “Атлас Мастацтва” 16 студзеня 2009 года. Праект выклікаў велізарную зацікаўленасць і быў прадстаўлены ў многіх музеях і галерэях Польшчы і за яе межамі: у Познані, Кракаве, Варшаве, Радомі, Бухарэсце, Кішынёве і інш. У Мінску выстаўка дэманструецца ўпершыню.

Сам праект – гэта вельмі простая задума: сфатаграфаваць будынкі сінагог і малельных дамоў, або таго, што ад іх засталося. Вільчык фатаграфуе былыя яўрэйскія сінагогі, мідрашы і прыватныя дамы малітвы, якіх на сённяшняй тэрыторыі Польшчы не больш за 350. Архітэктурны пейзаж з розных перыядаў габрэйскай гісторыі ў Польшчы перакрыжоўваецца з актуальным выкарыстаннем пакінутых будынкаў, што зараз служаць ў якасці публічных бібліятэк, пажарных дэпо, аптовых складоў, супермаркетаў, закінутых і паўразбураных памяшканняў былых сельскагаспадарчых кааператываў. “Інвентарызацыя”, якую зрабіў Вільчык, робіць ашаламляльнае ўражанне.  Наша “вынаходлівасць” не мае межаў.

Праект Вільчыка складаецца з  фатаграфій, якія адлюстроўваюць актуальны стан былых сінагог і дамоў малітвы. Часткай праекта з’яўляюцца таксама апісанні месцаў, дзе злакалізаваны аб’екты габрэйскага рэлігійнага  культу і запісы размоў, зробленыя мастаком у час  стварэння фотаздымкаў.

Пазбягаючы  пафасу і матыву сувенірнага календара з падарожжаў па Польшчы, Вільчык стварае запіс форм мінулага, якія ўкараніліся ў сучасны пейзаж, але ўсё ж выбіваюцца з яго і абуджаюць ўспаміны заблытанага мінулага. Фатаграфія становіцца машынай часу для памяці. Вока фатографа прыглядаецца да таго, што звычайна застаецца схаваным; таго, што, з’яўляючыся паўсядзённым, становіцца “нябачным”.

Клапатлівы і чулы погляд мастака замацоўвае мігатлівую, актуальную архітэктанічную і грамадскую форму, у якой праяўляецца гісторыя.

Выстаўка будзе працаваць да 29 красавіка 2012 г.

Адрас: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10

Час працы: 11.00 – 19.00

Выхадныя: панядзелак, аўторак.

Тэл. для даведак: 321 24 30; 321 24 38

E-mail: muzejminska@gmail.com

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўка польскага фотамастака Войцеха Вільчыка «Нявінных вачэй няма»» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории Минска».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.