3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстава Ганны Сілівончык «Зачынена на абед»

Мероприятие уже прошло

Жанр Живопись

З 3-га па 17-е красавка  ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" па адрасу: Кастрычніцкая плошча, 1. Палац Рэспублікі. пройдзе выстава Ганны Сілівончык "Зачынена на абед". Адкрыццё адбудзецца 3-га красавіка а 17-й гадзіне.

Галерэя працуе:  11.00 – 19.00

Выхадныя: нядзеля, панядзелак

Уваход вольны

Адкрыццё творчасці Ганны Сілівончык нібы-та дзівосная знаходка, накшталт той, калі некалі у дзяцінстве адшукаеш у шафе няўлічаны бацькамі слоік слівавага варэння. Узбуджаны ўсі рэцэптары, узгадваецца смак, колер і асобы водар маленства, у якім змяшаліся салодкае з кіславатым, яркае з пастэльным, імклівы палёт з зачараваным лунаннем. Нават само прозвішча хочацца пасакаваць - Сі-лі-вончык. Як лядзяш ці зацукраваную вішаньку.

Жывапіс мастачкі спалучае жаночае какецтва і яркая дзіцячую непасрэднасць, яму аднолькава ўласцівы філасофскія хітраспляценні і шчырая эмацыянальнасць . Толькі з самых самых свежых ўражанняў, жывых пачуццяў, самых светлых і чыстых думак, духмяных мрой, салодкіх мар, спакуслівых летуценняў, яскравых фантазій і насычаных вітамінамі фарбаў стварае Ганна Сілівончык свае карціны. Падобнае мастацтва гэта не толькі асалода для вачэй, але і пажытак для розуму.

Выстава твораў Ганны Сілівончык размесціцца у трох залях галерэі “Універсітэт культуры”. Экспазіцыя такім чынам сімвалічна падзяляецца на першае, другое і дэсерт, дзе творы мастацтва пададзены як вытанчаныя стравы і раскошныя далікатэсы, смачнейшыя прысмакі, пікантныя закускі, апетытныя ласункі – сапраўднае задавальненне для гурмана.

Запрашаем і вас наведаць гэты “Званы абед” , дзе прыадкрываючы дзверы сваёй мастацкай кухні, аўтар падзеліцца з гледачамі рэцэптамі майстэрства і “кулінарнымі сакрэтамі”.

 Прыемнага апетыту!

Біяграфічныя звесткі:

Ганна Сілівончык нарадзілася ў 1980г. у Гомелі. Скончыла Беларускі мастацкі ліцэй імя Ахрэмчыка і Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці станкавы жывапіс. З 2008г. з'яуляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў. Удзельніца шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, каля двадцаці персанальных. У 2009г. узнагароджана медалём "Талент і прызначэнне" міжнароднага фонда міра і згоды. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, музеі сучаснага рускага мастацтва Джэрсі Сіці (ЗША), фондах Гомельскага палацава-парковага ансамбля (Гомель, Беларусь), Елабужскім дзяржаўным музеі-запаведніку (Елабуга, Расія), прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Германіі, Польшы, Кітая. http://silivonchik.ru/

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстава Ганны Сілівончык «Зачынена на абед»» в Минске, место проведения выставки  - «Университет Культуры».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.