3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Выстаўкі графікі «Арт-лінія»

Мероприятие уже прошло

Жанр Графика

12 лістапада 2013 г. а 17-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё VI Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі «Арт-лінія».

У чарговы раз праект «Арт-лінія» пацвярджае статус адной з найбольш прадстаўнічых выставак графікі ў краіне. Сёлетняя «Арт-лінія» прысвячаецца 500-годдзю афорта (гравюра па метале). 

Афорт з'яўляецца найбольш «жывапіснай» з графічных тэхнік, якая адрозніваецца багатымі сродкамі выразнасці. Менавіта ў гэтай тэхніцы працаваў класік французскай гравюры XIX стагоддзя Шарль Мерыён (1821 – 1868). Яго афортамі з відамі Парыжа захапляліся Віктор Гюго, Бадлер і Ван Гог. Хварэючы на дальтанізм, Мерыён усю моц свайго таленту ўклаў у чорна-белыя гравюры. Калекцыя арыгінальных афортаў гэтага аўтара з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у тым ліку знакамітыя «Парыжскія афорты», размесціцца ў галерэі «Атрыум». Акрамя таго, увазе гледачоў будзе прадстаўлена падборка афортаў розных краін Еўропы (Вялікабрытанія, Германія, Францыя) XVIII-XX стст., а таксама тэматычная кніжная выстаўка «Колер у чорна-белым», прысвечаная 500-годдзю афорта. 

Блок сучасных твораў прадэманструе работы мастакоў з Беларусі, Расіі і Польшчы, выкананыя ў розных тэхніках – ад афорта да лічбавай графікі. Сярод айчынных аўтараў прадстаўлены работы такіх майстроў, як Г.Паплаўскі, М.Барздыка, У.Правідохін, П.Татарнікаў, Ю.Якавенка, Ю.Хілько, С.Балянок і інш. Побач з творамі сталых майстроў будуць экспанавацца работы маладых графікаў з фондаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Гэтыя экспанаты будуць размешчаны ў галерэях «Ракурс» і «Лабірынт».

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі прадставіць выстаўку «Беларускі медзярыт», дзе можна будзе назіраць афорты старадрукаў ХVІ – ХVІІІ стагоддзяў, а таксама гравюры па метале, звязаныя з творамі картаграфіі і станковага графічнага мастацтва. Сярод экспанатаў выставы – надзвычай рэдкая гравюра  з выявай Гродна (1575 г.), творы майстроў беларускага медзярыту лацінічных і кірыліцкіх выданняў. 

Выстаўка «Арт-лінія» пасадзейнічае ўсталяванню творчых кантактаў, акрэсліць сённяшні стан графікі, раскрые яе вялікі патэнцыял, здольнасць пастаянна абнаўляцца, адкрываць магчымасці для пошуку і эксперыментаў.

Выстаўка будзе працаваць да 17 снежня 2013 года.

Тэл. для даведак: 293-27-56 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.byНайди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!     

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Выстаўкі графікі «Арт-лінія»» в Минске, место проведения выставки  - «Галерейно-выставочный комплекс Национальной библиотеки, Национальная библиотека Беларуси».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.