3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Герой Смаленска і Барадзіно

Мероприятие уже прошло

“Герой Смаленска і Барадзіно”

27 сакавіка а 17.00 гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстаўка “Герой Смаленска і Барадзіно” са збору Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Выстаўка прымеркавана да 200-годдзя падзей 1812 г., дзейнічае ў рамках рэспубліканскага выставачнага праекта “Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска”.

У 2012 г. спаўняецца 200 год падзеям вайны 1812 г. З нагоды гэтай гістарычнай даты арганізавана выстаўка “Герой Смаленска і Барадзіно”, прысвечаная значнай асобе таго часу, – Івану Паскевічу. На выстаўцы прадстаўлены асабістыя рэчы Івана Паскевіча са збору Гомельскага палацава-паркавага ансамбля: эпалеты, падзорная труба, спражка ад рэменя з выявай родавага герба, паходны куфар і інш. Асобнай увагі заслугоўвае копія (спіс) з іконы “Маці Божая Смаленская”, якая належыла І.Ф. Пасквічу. Арыгінал іконы быў падараваны жыхарамі Смаленска М.І. Кутузаву пасля вызвалення горада ад войскаў Напалеона.

Іван Фёдаравіч Паскевіч (1782 – 1856) вядомы ваенны і палітычны дзеяч XIX ст., генерал-фельдмаршал, граф Эрыванскі, князь Варшаўскі, адзін з гаспадароў Гомельскага палаца, у якім сабраў вялікую калекцыю твораў мастацтва.

У падзеях кампаніі 1812 г. Іван Паскевіч – будучы “отец-командир” і галоўнакамандуючы расійскімі войскамі адыграў немалаважную ролю. У званні генерал-маёра ён камандаваў 26-й пяхотнай дывізіяй. Разам з ёй прымаў удзел у самых буйных і вырашальных бітвах той вайны. У баі пад в. Салтанаўка каля Магілёва 23 (11) ліпеня 1812 г. войскам Паскевіча супрацьстаялі адборныя часткі маршала Л.Н. Даву. У час Смаленскай бітвы дывізія Паскевіча абараняла каралеўскі бастыён – ключавы пункт рускай пазіцыі.

Пад Барадзіно 26 жніўня (7 верасня) часткі Паскевіча ўтрымлівалі курганную вышыню («Батарэю Раеўскага») і да канца дня былі практычна цалкам знішчаны. Некалькі разоў за час бою генерал-маёр асабіста вадзіў сваіх салдат у штыкавыя контратакі. За Барадзінскую бітву Паскевіч быў узнагароджаны ордэнам св. Ганны 2-й ступені.

У кастрычніку 1812 г. Паскевіч прымаў удзел у бітвах пад Малаяраслаўцам і Вязьмай. У баі пад Красным генерал узначаліў штыкавую атаку трох пяхотных палкоў і ва ўпартым баі разбіў калоны маршала М. Нэя. За гэтую перамогу ён быў узнагароджаны ордэнам св. Уладзіміра 2-й ступені.

Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,

Штодня з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
тэл. для даведак 327 43 22, 327 00 05
histmuseum.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Герой Смаленска і Барадзіно» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный исторический музей Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.