3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Музыка вясны. Знакамітыя актрысы ХХІ стагоддзя

Мероприятие уже прошло

Выстаўка знаёміць з таленавітымі актрысамі сучаснасці і праз іх сцэнічную дзейнасць раскрывае складанасць, шматграннасць працы пры стварэнні яскравага, зразумелага для гледача, прыгожага жаночага вобраза. Мелодыі ў выкананні спявачак нагадваюць яскравыя дыяменты – бясцэнныя,  ззяючыя.
На выстаўцы прадстаўлены экспанаты, звязаныя з творчасцю знакамітых актрыс Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Алены Шведавай, Алены Бундзелевай, Аксаны  Якушэвіч; актрыс  Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Ганны Бяляевай, Наталлі Дзяменцьевай і Ілоны Казакевіч (фотаздымкі актрыс і сцэн са спектакляў, афішы і праграмы, сцэнічныя строі).

Выстаўка “Музыка вясны” з’яўляецца вынікам сумеснай працы музея з вядучымі тэатральнымі калектывамі. Сольныя праекты кожнай артысткі прымушаюць уважліва прыглядзецца да іх творчасці, каб убачыць тое, што не вядома шырокаму гледачу.

“Бісернае сапрана”, “салістка высокай вакальнай культуры”, “выдатны майстар вакалу” — усё гэта эпітэты таленту Алены Шведавай. Яе канцэртны рэпертуар бясконцы — араторыі, кантаты, рамансы. Выступае разам з Прэзідэнцкім  аркестрам Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным камерным аркестрам, аркестрам радыё і тэлебачання, аркестрам “Няміга”, ансамблем салістаў “Класік-авангард”, сімфанічным аркестрам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі “Фанфары Беларусі”. Удзельніца Штраус-фестываля, за яе плячыма  выступленні на прэстыжных канцэртных пляцоўках Town Hall і Wien Ferrein. Лаўрэат Нацыянальнага конкурсу вакалістаў імя Л. П. Александроўскай, дыпламант міжнароднага конкурсу вакалістаў у г. Кішынёве, лаўрэат міжнароднага конкурсу оперных спевакоў імя С. Крушэльніцкай у г. Львове, гран-пры міжнароднага конкурсу ў г. Пхен’яне.

Аксана Якушэвіч — меца-сапрана Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага  тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Дыпламант міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Л. П. Александроўскай, узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за ўклад у развіццё беларускага музычнага мастацтва. Сольныя партыі ў Бакінскім тэатры оперы і балета і Нацыянальнай оперы Украіны ў г. Кіеве; прымала удзел у днях культуры Рэспублікі Беларусь у Таджыкістане, Расіі; у гастрольным турнэ тэатра ў Германіі, Венгрыі, Тунісе, Нідэрландах.

Алена Бундзелева — сапрана  Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Дыпламант Нацыянальнага конкурсу, лаўрэат міжнароднага конкурсу ў г. Пхен’яне. Узнагароджана медалем імя  Ф.Скарыны за выдатныя творчыя дасягненні, высокае прафесійнае майстэрства і ўклад у развіццё нацыянальнай культуры і мастацтва. Удзельнічала  ў гастрольнай дзейнасці тэатра ў Іспаніі і Тайландзе, выступленні ў Швецыіі з канцэртнымі праграмамі духавой музыкі, прымала ўдзел у фестывалі Culture — Forum "Zolingen-Minsk" у Германіі.

Ганна Бяляева — артыстка-вакалістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Лаўрэат Мінскага абласнога конкурсу “Убельская ластаўка”, прысвечанага С. Манюшку. Дыпламант міжнароднага конкурса маладых выканаўцаў рускага раманса “Рамансіада”. Супрацоўнічае з рознымі беларускімі  музычнымі калектывамі — аркестр Мінскага музычнага вучылішча імя М. Глінкі, аркестр народных інструментаў Беларускага дзяржаўнага інстытута культуры і мастацтваў. Удзельнік тэатральных і музычных праектаў: запіс оперы-араторыі “Свяціцель Ярмаген” у Расіі, пастаноўкі опернай студыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, опера “Юбілей” на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, музычны перфоманс, прысвечаны Марку Шагалу.

Наталля Дзяменцьева — артыстка-вакалістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Гастралявала ў складзе харавых калектываў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, удзельнік міжнародных харавых конкурсаў у Італіі, Францыі, Іспаніі. Лаўрэат Мінскага абласнога конкурса “Убельская ластаўка”, прысвечанага С. Манюшку; дыпламант Міжнароднага конкурсу оперных вакалістаў імя Я. Вітола ў Латвіі, лаўрэат 3-яй прэміі І-га Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Л. П. Александроўскай, стыпендыят Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Ілона Казакевіч — артыстка-вакалістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, удзельнік мюзіклаў, рок-опер, музычных рэвю і пастановак  для дзяцей на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Уваходзіла ў склад трупы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горькага з 2000 па 2008 г. Дыпламант Рэспубліканскага конкурсу “Спяваюць і чытаюць драматычныя акцёры тэатра і кіно”, лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу акцёраў драматычнага тэатра “Надзея”, дыпламант Міжнароднага семінара і фестываля антычнай грэчаскай драмы (за сучаснае ўвасабленне антычнай драматургіі), лаўрэат ІІІ-га Міжнароднага конкурсу маладых артыстаў аперэты і мюзікла імя народнага артыста СССР  Уладзіміра Курачкіна ў г. Екацярынбургу — 2010 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Музыка вясны. Знакамітыя актрысы ХХІ стагоддзя» в Минске, место проведения выставки  - «Музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.